Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *
Книги издательства "Звязда"

Книги издательства "Звязда" (3)

Кніжныя навінкі Выдавецкага дома «Звязда»

  • Понедельник, 19 февраля 2018 12:04
  • Автор

Знаёмцеся! Прадстаўляем вашай увазе 5 кніг, якія нядаўна выйшлі ў нашым выдавецтве.

“Ты куда бежишь, тропинка?” 

Таццяна Сучкова – дзіцячая пісьменніца, аўтар кніг “Считалочки”, “Зялёнае лета”, “Тёплый дождик”, “О Госпоже Печали и Настиной улыбке”, “Удивительные приключения макаронины Моти и другие невероятные происшествия”. Чароўная сцяжынка з новага зборніка вершаў прывядзе малых у незвычайную краіну. У гэтай краіне жаба шые жабяняці паўзункі і распашонку, дамы́ ў яркіх сукеначках танцуюць на бульвары дзіўныя танцы, кошка Маркіза сябруе з... блінамі, а кот з вусамі да аблокаў залазіць пагрэцца ў ватныя хмары, але яго доўгія вусы-іголкі праколваюць усё неба – і сыплецца на зямлю дробны дожджык... Калі і вам хочацца стаць госцем гэтага выдуманага свету – ласкава просім, чароўная сцяжынка скрозь старонкі кнігі з нецярпеннем чакае вас!

 

“Святло чырвонай свечкі”

Кніга вершаў Вэнь Ідо ў перакладзе на беларускую мову з’яўляецца, можна сказаць, юбілейным выданнем серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” Выдавецкага дома “Звязда”. Гэты зборнік – дзясяты “выпуск” у рамках праекта, пачатак якому быў пакладзены перакладамі вершаў Ван Вэя напрыканцы 2014 года. Следам адзін за адным пабачылі свет кнігі вядомых кітайскіх паэтаў Ду Фу, Лі Бо, Ай Ціна, Лі Хэ...

Новае выданне пазнаёміць чытачоў з літаратарам, пра якога іншы знакаміты кітайскі паэт і гісторык Го Мажо казаў: “У мінулым — не было годных папярэднікаў, у наступным не будзе роўных пераемнікаў”. Вэнь Ідо (1899 – 1946) быў вялікім патрыётам, змагаром за дэмакратыю, і гэтую заклапочанасць  лёсам роднай краіны можна выразна прасачыць у тэматыцы і змесце ягоных вершаў:

Я прыйшоў і крычу скрозь слёзы:

«Гэта не мой Кітай!»

Я крычу, каб было не позна

Верыць, любіць, чакаць…

...У імгненне над новым разорам

Ты мяне на вятрах затрымай.

Дапамогуць сляпыя зоры

Не заўважыць нябёс адчай…

 (“Заўважыць”)

Але Вэнь Ідо – не толькі трыбун, здольны выявіць, абазначыць найбольш вострыя праблемы ў жыцці сваёй айчыны. Акрамя таго, ён тонкі лірык, разважлівы філосаф, якого непакояць пытанні пра сутнасць кахання, сэнс жыцця, пошук свайго месца ў свеце:

...Пасля вячэры сытнай людзі,

Як рой пчаліны, ў розныя бакі

Спяшаюць на праходку напрасткі,

Іх аплятае змроку каламуць;

Аб чым спрачаюцца яны, пра што

гудуць?

Пра гожасць і пачварнасць кветак,

Пра бессардэчнасць роспачнага ветру,

Пра велічнасць мізэрную жанчын?

О прыцемкі чароўныя! У чым

Загадка ваша? Ў цемры, што

крычыць?

Ці ў тлумным гудзе гэнае гурмы?

Ці ўсё дарэмна — гукі, цені, мы?

(“Прыцемкі”)

 

“Верные друзья”

Ужо 20 гадоў запар вясёлае медзведзяня Мішутка распавядае дзецям казкі і дае пазнавальныя і развіваючыя заданні ў аднайменным дзіцячым часопісе. Нягледзячы на даволі салідны мядзведжы ўзрост, звярок усё такі ж няўрымслівы ды гуллівы. А нядаўна ён “перабег” з часопіса ў кніжку, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”. У ёй чытачоў чакаюць шэсць гісторый пра медзведзяня і яго сяброў. Вось Мішутка дапамагае маладой Бярозцы перажыць зіму без суму і тугі. А вось сябры галоўнага героя – Тыгра, чарапашка Чап і Светлячок – вырашаюць падарыць Мішутке Тое, Чаго Няма, але дзе ж яго узяць? Без фантазіі дакладна не абысціся! А што рабіць, калі галодны і злосны Воўк у пошуках здабычы адкусіў ад Часу цэлую гадзіну з хвосцікам і ўсе пазбавіліся свайго абедзеннага перапынку? А ці можна знайсці і паслухаць цішыню? Дзе яна любіць хавацца – пад ложкам, у шафе ці ў зорным небе? Адказы на гэтыя пытанні чытачы знойдуць разам з Мішуткам і яго сябрамі. Акрамя таго, дзяцей чакаюць цікавыя заданні ад галоўнага героя: галаваломкі, лабірынты, пошук адрозненняў у малюнках. Сумаваць дакладна не прыйдзецца!

 

“Светлымі дарогамі братэрства: знаёмствы, адкрыцці, дыялогі”

 “З даўняга часу фарміруецца беларуска-ўкраінскае супольніцтва. Да гэтага абавязвае і суседства, да гэтага вядзе і агульны славянскі лёс. Беларусы і ўкраінцы, Беларусь і Украіна – непарушнасць памкненняў аднае старонкі да другой здаўна вяла ўкраінцаў у Беларусь. У Мінску, іншых вялікіх і малых паселішчах заўсёды светла і сардэчна сустракалі сыноў і дачок з братняй прасторы. У беларускай навуцы, культуры, у беларускім мастацтве засведчаны дзясяткі імёнаў украінцаў, якія знайшлі сябе, выявілі сябе менавіта ў Беларусі. У нашых гарадах многія вуліцы і завулкі носяць імя Вялікага Кабзара. Лік – на дзясяткі.

Але ж і беларусам утульна, прасторна, па-роднаму светла ва Украіне на працягу многіх стагоддзяў. Толькі адзін Кіеў прытуліў, вывеў у свет навукі і мастацтва гісторыка Мітрафана Доўнар-Запольскага, класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча…”, – звяртаецца да чытачоў вядомы расійскі і беларускі пісьменнік Валерый Казакоў у прадмове да кнігі “Светлымі дарогамі братэрства: знаёмствы, адкрыцці, дыялогі”. Гэтая кніга – трэцяе выданне ў творчым праекце “Адрасы Беларусі ў свеце” – прапануе ўвазе чытачоў некаторыя старонкі супольнай беларуска-ўкраінскай культурнай гісторыі. Праз змешчаныя ў кнізе гутаркі з украінскімі пісьменнікамі розных пакаленняў вы пераканаецеся, што лёсы нашых народаў, культуры нашых краін цесна паяднаны і пераплецены. У выданні раскрываецца тэма беларускіх літаратурных адрасоў у Кіеве, Харкаве, Адэсе, Львове, Валыні, іншых гарадах і мясцінах Украіны.

Добрым упрыгажэннем кнігі стала публікацыя вершаў украінскіх паэтаў пра Беларусь: «Яблыкі Купалы», «Снягі Беларусі» Рамана Лубкіўскага, «Чаканне ў Зэльве» Аксаны Сенатовіч, «Пачатак Якуба Коласа» Уладзіміра Лучука. А перакладчыкі шчырага голасу душы ўкраінскіх паэтаў – гэта спрэс знакамітыя літаратары: Уладзімір Караткевіч, Васіль Зуёнак, Янка Сіпакоў, Вячаслаў Рагойша, Сяргей Панізнік.

 

“Колькі колераў у лета? Дзіцячыя вершы, казкі, казачная аповесць”

Гэтая кніга – зборнік дзіцячых твораў вядомага беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі. У першым раздзеле  вас чакаюць вершыкі на самыя розныя тэмы: і вясёлыя загадкі з заменай літар (чаравік тут ператвараецца ў баравік, а куніцы становяцца суніцамі), і лаканічныя чатырохрадкоўі пра рохкаючых і рагочучых жыхароў двара, і дзіцячыя фантазіі пра сапраўдны заапарк у кватэры і палёты ў космас на табурэтах, а таксама калыханкі, весялінкі, гумарынкі...

Другі раздзел кнігі – гэта казкі пра звяроў, птушак, рыб, лясныя расліны, а яшчэ –  пазнавальныя замалёўкі па гісторыі і геаграфіі, што расказвае аўтару (і чытачам) не хто іншы, як дзядуля Дняпро, самая вялікая і знакамітая беларуская рака.

Чаму правы бераг Дняпра значна вышэйшы за левы? Як спраўляе імяніны карась? Ці бываюць самы пяць метраў у даўжыню? Якую рыбу апошні раз бачылі ў водах Дняпра ажно ў 1927 годзе? Чаму дразды лепш за ўсіх спяваюць? Для чаго бабру плоскі хвост, падобны на вясло? Чаму мядзведзь зімой у бярлозе спіць? Якую птушку можна лічыць самай беларускай? Шмат гісторый і казак ведае дзядуля Дняпро. А якія яшчэ не ведае – тыя яму хутка прынясе маленькі чароўны Вожык, што ходзіць па лесе і збірае іх у берасцяны кошык. Менавіта яго казкі паслухаў аўтар і ўключыў іх у трэці раздзел.

А яшчэ ў кнізе прытаіліся невялікія гісторыі пра дзяўчынку Дашу і казачная аповесць пра Малпачку – дачку Нябеснага Дракона.

Алена Карпенка

Крыніца: zviazda.by

Чынгіз Алі аглу. Знічкай цябе я пакіну

Аўтар: Алі аглу Чынгіз

Жанр: Паэзія

Год: 2014

Чынгіз Алі аглу — вядомы азербайджанскі паэт, заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай Рэспублікі, аўтар некалькіх дзясяткаў паэтычных зборнікаў. Яго творы перакладзены на многія мовы народаў краін СНД і Заходняй Еўропы. Яны глыбока нацыянальныя і ў той жа час сваёй лірычнасцю і важнасцю праблем, якія ўздымае аўтар, зразумелыя і блізкія сапраўдным аматарам мастацкага слова ў любым кутку планеты. Чынгіз Алі аглу часта бывае ў Беларусі, ён адзін з самых актыўных удзельнікаў міжнародных круглых сталоў, якія праходзяць у рамках Дня беларускага пісьменства і Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. У кнігу ўвайшлі творы паэта, напісаныя ім у розныя гады. Многія з іх перакладзены спецыяльна для гэтага зборніка.

Алейчанка Юлiя. Пад чароўным шкельцам

Пад чароўным шкельцам : вершы, пераклады / Юлія Алейчанка ; прадм. Алеся Карлюкевіча ; маст. Каміль Камал. – Мінск : Звязда, 2017. – 64 с. : іл.
ISBN 978-985-575-122-0.
Кніга «Пад чароўным шкельцам» прадстаўляе вершы і пераклады маладой паэтэсы Юліі Алейчанкі. Гэта – смелы эксперымент са словам, формай выражэння думкі. На старонках зборніка знойдзецца як традыцыйная сілаба-тоніка, так і верлібры, як спавядальная, інтымная лірыка, так і філасофскія, постмадэрновыя творчыя пошукі. У кола цікаўнасцей аўтара ўваходзяць сучасныя міжнародныя літаратурныя стасункі, культура і міфалогія краін свету, таму заканамерна, што чытачам таксама прапануецца пазнаёміцца з перакладной паэзіяй Эквадора, Непала, Кітая, Туркменістана, Удмурціі.

У фармаце PDF