Четверг, 03 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новы Узбекістан: Новыя глабальныя ініцыятывы  

  • Воскресенье, 27 сентября 2020 13:44

Урокі палітычнай гісторыі для кожнай з краін на постсавецкай прасторы знаходзяць сваё ўласнае значэнне. Імкнучыся паспяхова вырашаць галоўныя стратэгічныя задачы па будаўніцтве суверэнных незалежных дзяржаў, сцвярджаючы ідэалы добрасуседства і мірнага суіснавання, і кожная з цэнтральнаазіяцкіх краін праходзіць свой шлях выпрабаванняў і стваральных пераўтварэнняў. Прыкладам паспяховага эвалюцыйнага развіцця з'яўляецца Рэспубліка Узбекістан, дзе шырокамаштабныя меры палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі дазволілі выбудаваць новую краіну, дзе дэмакратычныя пераўтварэнні набылі незваротны характар. Эвалюцыя такога характару дарагога вартая. На постсавецкай прасторы цана яе ўдвая вялікая.

Сакрэт паспяховай, стваральнай работы ў галіне дзяржаўнага будаўніцтва, зрэшты, будаўніцтва краіны ў цэлым, заключаецца ў выразным асэнсаванні руху, паступальных крокаў па рэалізацыі сваёй уласнай стратэгіі. Узбекістан, уважліва ўглядаючыся ў сусветныя трэнды, развіццё дзяржавы і грамадства вызначае згодна з уласнымі ідэаламі суверэнітэту, выкарыстоўваючы традыцыі глыбока гістарычныя, якія выходзяць з вопыту жыцця ўласнага народа. Прэзідэнт Шаўкат МІРЗІЁЕЎ і на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 29-й гадавіне незалежнасці Рэспублікі Узбекістан, паўтарыў устойлівы выраз продкаў-джадыдаў: «Свабоду ніхто не падорыць, за яе трэба змагацца!» Менавіта ў гэтай урачыстай прамове кіраўнік Узбекістана адзначыў: «Сёння ва ўсім свеце, кажучы пра нашу краіну, усё часцей выкарыстоўваюць выраз «новы Узбекістан». Гэта ‒ прызнанне таго, што за мінулыя гады мы выйшлі на зусім новы этап развіцця і дасягнулі на гэтым шляху значных поспехаў.

У сувязі з гэтым можна сказаць, што сёння, калі ў поўную сілу рэалізуецца магутны патэнцыял нашага народа, ва Узбекістане закладваецца падмурак новай эпохі Адраджэння – трэцяга Рэнесансу. Бо сённяшні Узбекістан - гэта не ўчорашні Узбекістан. І наш народ - ужо не той, якім быў учора.

Калі мы ацэньваем нялёгкі, але разам з тым слаўны шлях, пройдзены за гады незалежнасці, наша ўпэўненасць у будучыні, ва ўласных сілах і магчымасцях яшчэ больш узрастае. Вырашальным фактарам гэтага з'яўляюцца рэформы ва ўсіх сферах і галінах, якія ажыццяўляюцца на аснове Стратэгіі дзеянняў па развіцці Узбекістана.

У нашым жыцці ўсё больш трывала сцвярджаецца мабілізуючая ідэя «Ад нацыянальнага адраджэння ‒ да нацыянальнага прагрэсу». Менавіта на гэтай аснове мы робім важныя крокі для карэннага паляпшэння жыцця народа, забеспячэння правоў і свабод чалавека, вяршэнства закона і сацыяльнай справядлівасці, інавацыйнага развіцця.

Шырокая грамадскасць, сам наш народ становіцца ініцыятарам і стваральнікам усіх пазітыўных змен. Грамадзяне нашай краіны, дзе б яны ні былі, адчуваюць, што знаходзяцца пад абаронай дзяржавы, сілу закона і справядлівасці.

Сёння становіцца ўсё больш відавочным, што новая сістэма, сфарміраваная ва Узбекістане, цалкам апраўдвае сябе ў цяперашняй трывожнай сітуацыі, калі ў свеце нарастаюць розныя выклікі і пагрозы, сутыкненні інтарэсаў».

Прадстаўляючы ўчора Рэспубліку Узбекістан на 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, кіраўнік Узбекістана ўнёс на разгляд сусветнай грамадскасці цэлы шэраг ініцыятыў і заяў ад сваёй краіны. У іх ліку – распрацоўка і прыняцце Міжнароднага Кодэкса аб добраахвотных абавязацельствах дзяржаў у перыяд пандэміі; падтрымка і прасоўванне Канвенцыі ААН аб правах моладзі; стварэнне новага фармату міжнароднага супрацоўніцтва па Афганістане (стварыць пры ААН пастаянна дзеючы камітэт); вызначэнне пытання ліквідацыі галечы і барацьбы з беднасцю ў якасці адной з асноўных тэм маючай адбыцца сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, а таксама правядзенне Глабальнага саміту па гэтых пытаннях; прыняцце спецыяльнай рэзалюцыі Генасамблеі ААН аб аб'яўленні рэгіёна Прыаралля зонай экалагічных інавацый і тэхналогій; заснаванне Міжнароднага дня аховы і аднаўлення экалагічных сістэм; заснаванне пад эгідай ААН Рэгіянальнага цэнтра па развіцці транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці; правядзенне ў Ташкенце Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 10-годдзю Сумеснага плана дзеянняў краін Цэнтральнай Азіі па рэалізацыі контртэрарыстычнай стратэгіі; правядзенне сумесна з ЮНЕСКА ў Хіве ў 2021 годзе Міжнароднага форуму «Цэнтральная Азія на скрыжаванні сусветных цывілізацый»; прыняцце спецыяльнай рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН аб павышэнні ролі парламентаў у дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця і забеспячэння правоў чалавека; падтрымка прапановы Генеральнага сакратара ААН А. Гутэрыша аб скліканні ў 2021 годзе Саміту па харчовых сістэмах; падтрымка міжнародных ініцыятыў па шырокім допуску да вынікаў распрацовак неабходных лекаў і вакцын супраць каранавірусу.

Разумеючы, што кожная з прапанаваных ініцыятыў глыбока асэнсаваная, разумеючы, што ўсе ўзбекскія ініцыятывы і заявы спалучаныя не толькі з унутранай жыццядзейнасцю самой дзяржавы, але выкладзеныя з улікам іх значнасці для ўсяго цэнтральнаазіяцкага рэгіёна, звернемся да больш падрабязнага разгляду хоць бы дзвюх з агульнага ліку. Тэма Канвенцыі ААН аб правах моладзі прагучала з вуснаў Шаўката Мірзіёева яшчэ ў верасні 2017 г. на 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Узбекістан за гэты адрэзак часу правёў вялікую работу ў гэтым кірунку. У рамках «дарожнай карты» супрацоўніцтва краіны з ААН быў распрацаваны асобны план. Сёлета прайшоў літаральна грандыёзны Самаркандскі форум па правах чалавека «Моладзь дня 2020: Глабальная салідарнасць, устойлівае развіццё і правы чалавека». Тады і быў абмеркаваны праект Канвенцыі аб правах моладзі. Варта адзначыць, што Узбекістан на практыцы пацвердзіў права краіны на пастаноўку пытанняў у такім ключы. У дзяржаве рэалізуюцца пяць важных ініцыятыў, якія ўключаюць у сябе задачы шырокага прыцягнення моладзі да культуры, мастацтва, фізічнага выхавання і спорту, павышэння яе дасведчанасці ў інфармацыйных тэхналогіях, прапаганды чытання кніг сярод моладзі, забеспячэння занятасці жанчын. Створана Агенцтва па справах моладзі, задачамі якога з'яўляюцца ў тым ліку шырокае прыцягненне моладзі да малога бізнесу і прыватнага прадпрымальніцтва, стварэнне дадатковых умоў для трывалага асваення ёю сучасных прафесіі і навыкаў лічбавай эканомікі, аказанне садзейнічання працэсам яе працаўладкавання. Рэалізуецца Праграма дадатковых мер па далейшым развіцці дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Узбекістан. З 2017 года ажыццяўляецца дзейнасць Сусветнай асацыяцыі моладзі Узбекістана. Галоўная мэта Асацыяцыі – падтрымка і абарона інтарэсаў маладых людзей, якія навучаюцца і працуюць за мяжой. Сёння члены Сусветнай асацыяцыі моладзі Узбекістана прадстаўлены ў 13 краінах.

Пытанні выжывання ў сённяшнім свеце наўпрост звязаныя з тым, як мы выстаім перад выпрабаваннем пандэміяй. Узбекістан прапануе неадкладна распрацаваць Міжнародны кодэкс добраахвотных абавязацельстваў дзяржаў у перыяд пандэміі і заняцца яго прасоўваннем. Шаўкат Мірзіёеў заклікае пачуць словы Генеральнага сакратара ААН Антоніа Гутэрыша пра тое, што сёння «гаворка ідзе не пра вакцыну для нейкай адной з краін, аднаго рэгіёна ці часткі свету, а пра недарагія, бяспечныя і надзейныя лекі, доступ да якіх будзе ў кожнага, дзе б ён ні знаходзіўся». Выступаючы на ​​ўрачыстым сходзе, прысвечаным 29-й гадавіне незалежнасці Узбекістана, Шаўкат Мірзіёеў адзначыў: «... За апошнія шэсць месяцаў мы правялі беспрэцэдэнтную работу па барацьбе з гэтым небяспечным захворваннем. У прыватнасці, здадзена ў эксплуатацыю шмат новых бальніц і каранцінных зон. Набытая вялікая колькасць дадатковага медыцынскага абсталявання і машын хуткай дапамогі. З улікам перадавой замежнай практыкі і нашага ўласнага досведу ўдасканальваюцца методыкі лячэння. У цэнтры нашай увагі пастаянна знаходзіцца пытанне годнага стымулявання самаадданай працы медыцынскіх работнікаў, якія стойка днём і ноччу змагаюцца супраць каранавіруса. У выніку ўсёй гэтай работы тысячы хворых выздараўліваюць і вяртаюцца ў свае сем'і.

Мы зрабілі вельмі шмат для вяртання і падтрымкі нашых суайчыннікаў, якія выехалі за мяжу на работу і вучобу, але апынуліся ў цяжкім становішчы з-за пандэміі. І гэтая работа працягваецца...» Ва Узбекістане перакананыя, што нават адной вакцынай не вырашыш праблему, усім краінам свету неабходна глабальная салідарнасць. І ў гэтай цэнтральнаазіяцкай краіне робіцца ўсё магчымае, каб пазбегнуць сацыяльна-эканамічнага і гуманітарнага крызісу. Тут разумеюць, што «здароўе ‒ гэта не прадмет раскошы, а неабходнасць і чалавечае права» (кажучы словамі кіраўніка СААЗ Т. Гебрэесуса). Няма такога паняцця, як нацыянальнае рашэнне глабальнага крызісу, як і тое, што «немагчыма зрабіць прышчэпку нацыянальнай эканоміцы ад глабальнай эканамічнай катастрофы» ў сучасных умовах гандлёвых адносін. Выступаючы на 75-й сесіі, Шаўкат Мірзіёеў адзначыў: «... Пры гэтым адной з умоў і адначасова найбольш важных пытанняў на сёння з'яўляецца тое, як хутка краіны з нізкімі даходамі змогуць аднавіцца пасля пандэміі. На думку экспертаў, калі ўдасца паспяхова распаўсюдзіць вакцыну ад каранавіруса ва ўсім свеце на працягу наступных 18 месяцаў, то вяртанне да дакрызіснага ўзроўню чакаецца праз адзін або два гады.

Аб'яднанне магчымасцяў усіх краін, інавацыйных і дасведчаных навукоўцаў з усіх адпаведных галін ва ўнікальным духу супрацоўніцтва дазволіць максімальна ўзмацніць ўзаемадапаўняльнасць усіх запушчаных ініцыятываў і паскорыць распрацоўку такіх неабходных свету лекаў і вакцын ад каранавіруса.

Таму Узбекістан выступае ў падтрымку міжнароднага супрацоўніцтва і рэалізацыі ініцыятыў па шырокім доступе да вынікаў распрацовак неабходных лекаў і вакцын супраць каранавіруса».

У ліку экалагічных ініцыятыў, прапанаваных Прэзідэнтам Узбекістана да разгляду на прэстыжным сусветным форуме, ‒ і шэраг іншых актуалій, звязаных перш за ўсё з жыццядзейнасцю ў цэнтральнаазіяцкім рэгіёне. Рэспубліка Узбекістан паслядоўна выбудоўвае мадэль суверэннай дзяржавы, якая імкнецца да паспяховага вырашэння многіх праблем.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 646 раз