Понедельник, 13 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Валерый Казакоў. Флейта травы

У літаратуры процьма прыкладаў, калі пісьменнікі, стаўшы на пакручасты шлях мастацкай творчасці, пачынаюць з паэзіі, але неўзабаве пачынаюць самааддана служыць яе вялікасці прозе. Тут няма чаму дзівіцца, калі прыняць на веру той тэзіс, што паэтамі нараджаюцца, а празаікамі становяцца. Пачыналі некалі з вершаў Іван Шамякін, Іван Навуменка — хто сёння пра гэта памятае. Шмат прыкладаў, калі паэзія і проза па чарзе пераманьваюць на свой бок творцу. Так было з Уладзімірам Караткевічам, Міхасём Стральцовым. Тут таксама няма нічога дзіўнага, бо для аўтарскага самавыражэння часам больш  падыходзіць рыфмаванае слова, а часам — эпічны размах. Але для мяне заўсёды застаюцца да канца невытлумачальнымі і загадкавымі тыя выпадкі, калі творцы выдаюць адну ці дзве кнігі вершаў, на якія вельмі хораша адгукаюцца калегі і крытыка, а пасля гэтага назаўсёды, ці, прынамсі, на доўгія дзесяцігоддзі пераходзяць на іншыя жанры.

Так здарылася і з Валерыем Казаковым. Пасля заканчэння Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча ён паступіў у Літінстытут на семінар да Яўгена Вінакурава — паэта ад Бога і з тонкім паэтычным густам. Выдаў кнігу вершаў «Философия звука» — цікавую, арыгінальную, дзе смелая вобразнасць перапляталася з філасофскім роздумам. А потым — потым Валерый Казакоў стаў вядомым празаікам, аўтарам некалькіх вострасацыяльных раманаў, атрымаў Вялікую літаратурную прэмію Расіі за зборнік апавяданняў «Записки колониального чиновника». І толькі ў 2013 годзе выйшла яго другая кніга паэзіі «Пыльное солнце». Па сённяшніх мерках, а тым больш з улікам доўгай паўзы пасля выхаду першага зборніка, не дужа аб’ёмная. Значыць, не так часта ці не так настойліва клікала да сябе Муза. Ці замінала нешта іншае? Зрэшты, важна не гэта, а тое, што кніга атрымалася вельмі цэльная, прадуманая кампазіцыйна і без прахадных вершаў, якія многія аўтары ўключаюць, праяўляючы ў дачыненні да саміх сябе тую слабінку, якую не хочуць дараваць іншым. Пераважная большасць вершаў гэтай кнігі і ўвайшлі ў зборнік «Флейта травы». Атрымалася своеасаблівае выбранае ў перакладзе на беларускую мову. На мову, на якой паэзія Валерыя  Казакова гучыць натуральна і хораша, паколькі сваімі глыбіннымі матывамі яна ад яго беларускіх продкаў, ад уласнага дзяцінства, праведзенага на роднай Магілёўшчыне.

Той, хто добра знаёмы з паэтам, ведае, што гэта вельмі шчыры чалавек, які можа быць і тонкім лірыкам, калі гутарка ідзе пра яго Бацькаўшчыну, і вясёлым суразмоўцам, калі збіраецца кампанія яго блізкіх сяброў, і мудрым філосафам, калі размова тычыцца агульначалавечых пытанняў. Усе гэтыя якасці адлюстроўваюцца і ў яго паэзіі, якая адметная сваім стылем, сваёй арыгінальнай метафарычнасцю і адчуваннем нашага складанага, хуткаплыннага, але вартага таго, каб быць адлюстраваным і захаваным у мастацкім слове для нашчадкаў, часу.

 

Алесь Бадак, з прадмовы

Чытаць кнігу цалкам

Прочитано 98 раз
Другие материалы в этой категории: « Валерий Казаков. Город, который всегда со мной