Четверг, 25 02 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Даследчык творчасці Пушкіна нарадзіўся ў Лепелі

  • Вторник, 26 января 2021 08:39

Зазірнуўшы ў грунтоўны даведнік «Літаратурныя мясціны Беларусі» (Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петурся Броўкі», 2000 год), сярод пісьменнікаў, звязаных з Лепелем, можна знайсці Івана Гарбачэўскага, Дзмітрыя Даўгялу, Тамаша Зана, Дзмітрыя Палітыку, Фелікса Тапчэўскага, Яна Чачота, Людвіка Адама Юцэвіча… А вось пра Барыса Саламонавіча Мейлаха – ніводнага слова. А між тым – слынны рускі літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў Лепелі 26 чэрвеня 1909 года. Памёр 4 чэрвеня ў 1987 годзе. У Санкт-Пецярбургу. Тады яшчэ – у Ленінградзе.

Доктарскую дысертацыю наш зямляк абараніў у 1944 годзе. Дарэчы, у 1941 годзе Мейлах выконваў абавязкі дырэктара славутага Пушкінскага дома. У пачатку 1942 года быў эвакуіраваны ў Ташкент, дзе ўзначальваў Ташкенцкае аддзяленне Інстытута рускай літаратуры. Адначасова загадваў кафедрай рускай літаратуры Сярэднеазіяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Магчыма, тады сустракаўся з беларускімі паэтамі, якія жылі ў эвакуацыі ў Ташкенце, ‒ Якубам Коласам, Эдзі Агняцвет..? Усё ж недзе ці не аднымі яны сцежкамі хадзілі…  А ўраджэнец Случчыны Сцяпан Ліхадзіеўскі дык і ўвогуле працаваў выкладчыкам Сярэднеазіяцкага (Ташкенцкага) універсітэта. Чаму б яны не маглі ў тыя часіны кантактаваць, сустракацца, спрачацца па пытаннях гісторыі рускай і сусветнай літаратуры?..

Шлях Барыса Мейлаха ў вялікую навуку пачаўся яшчэ ў пачатку 1930-х гг. У 1931 годзе наш зямляк закончыў літаратурны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1935-м пачаў працаваць навуковым супрацоўнікам Пушкінскага дома… У 1937 годзе выдаў манаграфію «Пушкін і рускі рамантызм».  Увага да творчасці і жыцця Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна настолькі моцна захапіла маладога вучонага, што пушкініяна, пушкіназнаўства на доўгія гады наперад спланавалі, скарэктавалі жыццё самога Мейлаха, яго навуковыя зацікаўленні.

А з 1944 года наш зямляк ‒ доктар філалагічных навук. Сярэднюю адукацыю Мейлах атрымаў яшчэ ў Туле. У 1931 годзе закончыў літаратурны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. З 1935 года – навуковы супрацоўнік Пушкінскага дома. У 1941-м – выконваючы абавязкі дырэктара Пушкінскага дома. У пачатку 1942 года эвакуіруецца ў Ташкент, дзе ўзначальвае Ташкенцкае аддзяленне Інстытута рускай літаратуры і адначасова загадвае кафедрай рускай літаратуры Сярэднеазіяцкага (Ташкенцкага) дзяржаўнага універсітэта. Значыць, дакладна сустракаўся з Сцяпанам Ліхадзіеўскім!.. У адной ВНУ працавалі.

У 1945 годзе Барыс Саламонавіч вяртаецца ў Ленінград. Ізноў працуе ў Пушкінскім доме, адначасова выкладае ва універсітэце. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта (1947 – 1966). Выдае кнігі «Пушкін і рускі рамантызм»  (Масква – Ленінград, 1937), «Пушкін і яго эпоха» (Масква, 1958), «Мастацкае мышленне Пушкіна як творчы працэс» (1962), папулярных кніг пра жыццё і творчасць паэта – «Жыццё Аляксандра Пушкіна» (Масква, 1974), «Талісман» (Масква, 1975, 2-е выд – 1984). Узначальваючы групу пушкіназнаўства Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскага дома), Мейлах праявіў сябе выдатным кіраўніком, арганізатарам і сааўтарам такіх творчых праектаў, як «Пушкін. Вынікі і праблемы вывучэння» (Ленінград, 1966, у сааўтарстве з Б. Гарадзецкім і М. Ізмайлавым),  калектыўная манаграфія «Руская аповесць. Гісторыя і праблематыка жанра» (Ленінград, 1969) і інш. Мейлах з’яўляўся арганізатарам і кіраўніком некалькіх усесаюзных пушкінскіх канферэнцый. У 1974 Барыс Саламонавіч выступіў на пасяджэнні Аддзялення літаратуры і мовы АН СССР з разгорнутым планам стварэння «Пушкінскай энцыклапедыі» і надрукаваў артыкул, дзе выклаў яе структурныя прынцыпы. Мейлах – таксама даследчык і жыцця і творчасці Льва Талстога (гэтай тэме прысвечана кніга «Сыход і смерць Льва Талстога»,  Масква – Ленінград, 1960, 2-е выд – 1979). Шэраг работ Барыса Мейлаха – пра паэтаў-дзекабрыстаў, пра агульныя пытанні літаратуразнаўства, псіхалогію літаратурнай творчасці: «Талент пісьменніка і працэсы творчасці» (Ленінград, 1969).   За манаграфію «Ленін і праблемы рускай літаратуры канца XIX  – пачатку  XX  стагоддзя»  (1947, 4-е выд. – 1970)  Барыс Мейлах быў адзначаны Сталінскай прэміяй (1948).

Так што, імя пушкіназнаўцы, літаратуразнаўцы з Лепеля, несумненна, варта ўключэння ў беларускія энцыклапедыі і даведнікі.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 556 раз