Воскресенье, 18 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ігар Луцкі: Друкаваная прэса павінна відазмяняцца

  • Четверг, 25 февраля 2021 13:37

2020 год дазволіў беларускай журналістыцы раскрыцца ва ўсёй красе. Такое меркаванне выказаў сёння міністр інфармацыі Ігар Луцкі на выніковай калегіі Мінінфарма, перадае БелТА. 

«Год сапраўды быў няпросты, але атрыманы тады досвед, узаемападтрымка, адчуванне, што ты не адзін, дапамаглі ў пэўны момант ва ўсёй красе раскрыцца беларускай журналістыцы. Было створана шмат магутных журналісцкіх матэрыялаў, з’явіліся лідары меркаванняў сярод журналістаў. І гэта вельмі важны момант», — сказаў Ігар Луцкі.

Паводле яго слоў, на выніковай калегіі абмяркуюць праблемы інфармацыйнага суверэнітэту. «Крыху ў бок адыдуць пытанні, якія традыцыйна разглядаюцца на калегіі Мінінфарма: выдавецкая, паліграфічная дзейнасць. Акцэнт будзе зроблены на інтэрнэт-вяшчанні, працы ў сацыяльных сетках і мэсэнджараў, тэлебачанні, друкаваных СМІ. Сёння адзін з найважнейшых напрамкаў — праца ў сетцы. У нейкай меры ў гэтай сферы мы не так добра развіваліся. Аднак жнівень 2020 года паказаў, што ў нас ёсць магутнасці і рэзервы, у тым ліку кадравыя, якія дазволілі выстаяць у няпросты час. Тэлебачанне — гэта таксама наш магутны рэсурс», — падкрэсліў міністр.

На пасяджэнні будуць разглядацца прапановы аб змене працы рэгіянальнай прэсы. «Мы павінны згрупаваць у рэгіёнах друкаваныя СМІ ў адзіны кулак. У гэтай сувязі раённую прэсу неабходна падпарадкаваць альбо наўпрост аблвыканкамам, альбо стварыць холдынгі на базе абласных газет. Гэта дазволіць аптымізаваць выдаткі, у некаторай ступені развязаць рукі журналістам», — растлумачыў Ігар Луцкі.

У сваю чаргу міністр адзначыў, што сёння друкаваная прэса павінна відазмяняцца: «Неабходна максімальна адысці ад навінавага кантэнту, сканцэнтравацца на расследаваннях, матэрыялах, якія будуць аналізаваць сітуацыю, а не даваць яе адлюстраванне. Лічу, холдынг «Звязда» павінен памяняць фармат працы: яны павінны вярнуцца ў рэчышча грамадска-палітычнай інфармацыі. У сувязі з гэтым мы пераводзім літаратурныя часопісы «Полымя», «Нёман», «Маладосць» у выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Ігар Луцкі дадаў, што асаблівая ўвага будзе нададзена працы прэс-службаў. «Указ № 65 „Аб удасканаленні працы дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый са сродкамі масавай інфармацыі“ ніхто не адмяняў. У той жа час Міністэрства інфармацыі не можа быць PR-службай іншых галін, гэтым павінны займацца ўнутры галін і ведамстваў, дзе ёсць вялікая армія супрацоўнікаў. Мы бачым у гэтым кірунку некаторыя недапрацоўкі, пастараемся гэта трансфармаваць», — сказаў на заканчэнне ён.

Крыніца: Звязда

Фота: БелТА

Прочитано 555 раз