Понедельник, 06 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прэзентавалі выданні беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў

  • Вторник, 25 февраля 2020 20:15

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Літаратурным музеі Янкі Купалы прэзентавалі выданні беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў «Яшчэ прыйдзе вясна» і «Шаўковы туман». Амаль паўтары сотні вершаў загучалі на карэйскай і беларускай мовах. 

Кніга «Шаўковы туман» была выдадзена летась у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Пад адной вокладкай перакладзеныя на беларускую мову 55 твораў трох карэйскіх паэтаў з даволі трагічным лёсам. Іх творчасць стала асновай для фарміравання сучаснай карэйскай паэзіі. Гэта майстар пейзажнай лірыкі Кім Саволь, аўтар лірычных вершаў Юн Данджу, якога лічаць адным з самых папулярных паэтаў сярод моладзі, і прадстаўнік мадэрнісцкага руху ў Карэі паэт, журналіст, прафесар Чон Джыён. Пераклады з карэйскай зрабілі Юлія Алейчанка і Таццяна Залеская.

Дзякуючы праекту пабачыла свет і кніга «Яшчэ прыйдзе вясна», над якой працавалі перакладчыкі Таццяна Залеская і ганаровы прафесар універсітэта Ёнсе, член Акадэміі навук Рэспублікі Карэя Чо Чжу Гван. Выданне дае магчымасць карэйскаму чытачу пазнаёміцца з 82 вершамі класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча.

— Выданне гэтых зборнікаў стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь, Літаратурнага музея Янкі Купалы, Карэйскага інстытута літаратурных перакладаў, выдавецтва «Мастацкая літаратура», а таксама ўзаемадзеянню нашых краін на ўрадавым узроўні, — зазначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Тхэ Чжун Ёль падчас імпрэзы. — Я ўпэўнены, што гэтая сумесная дзейнасць дазволіць пашырыць узаемаразуменне паміж намі і паспрыяе яшчэ большаму развіццю супрацоўніцтва.

Яўгенія Шыцька

Крыніца: Звязда

Прочитано 235 раз