Вторник, 26 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рэдактар беларускай “Зорьки” адзначана Дыпломам казахскага інстытута

  • Понедельник, 06 апреля 2020 11:38

Газета для дзяцей “Зорька”, якая мае доўгую гісторыю, у свой час была вядомая на ўсёй постсавецкай пратсоры. Наклад яе ў некаторыя дзесяцігоддзі складаў каля аднаго мільёна экзэмпляраў(!). Безумоўна, надыйшоў іншы час для папяровай перыёдыкі. І ўсё ж па-ранейшаму старонкі газеты для беларускіх школьнікаў у значнай ступені аддадзены матэрыялам, прысвечаным дружбе дзяцей розных нацыянальнасцяў.

Так атрымалася, што на старонках газеты “Зорька” сваё месца знайшла і казахская тэма. Найперш гэта выявілася ў публікацыі перакладаў твораў дзіцячай літаратуры Казахстана. У апошні час былі надрукаваны ўрыўкі з аповесці Нурдаулета Акыша пра дапамогу падлеткаў пагранічнікам, а таксама некалькі казак вядомай казахскай пісьменніцы Райхан Мажэнкызы. Актыўнасць беларускай газеты, яе галоўнага рэдактара ў прапагандзе казахскай літаратуры заўважылі і ў Казахстане. Нядаўна галоўны рэдактар “Зорьки” Людміла Грамовіч адзначана Дыпломам Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава Камітэта навукі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан. Як адзначана ў самім Дыпломе: “… за вялікі ўклад ў актыўную працу па развіцці беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў”.

Сяргей Шычко

Прочитано 473 раз