Четверг, 22 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Туркменістан. «Залатая кніга»: паўза 2020 года…

  • Воскресенье, 27 сентября 2020 00:33

Напісаў журналіст і пісьменнік Мерэтгылыч Ягмыратаў, які працуе ў туркменскім штотыднёвіку «Эдэбіят ве сунгат» («Літаратура і мастацтва»): запланаваная на восень 2020 года Ашхабадская міжнародная кніжная выстаўка адменена…  

Сітуацыя зразумелая: пандэмія на ўсё накладвае сваю пячатку. І, несумненна, правільна зрабілі туркменскія калегі, прыняўшы такое рашэнне. Ва ўмовах распаўсюджвання эпідэміі covid 19 мы ўсе, у розных куточках свету, павінны рупіцца аб бяспецы жыцця, бяспецы зносін.

…І ўсё ж некалькі настальгічных штрышкоў у звязку з традыцыйнай і, пэўна, самай аўтарытэтнай у цэнтральнаазіяцкім рэгіёне выстаўкай, на якой мне асабіста давялося пабываць усяго двойчы – у 2009 і 2014 гг. У 2009 г. Беларусь з’яўлялася Краінай – Ганаровым госцем выстаўкі, якая некаторы час насіла назву «Залатая кніга». Дэвізам выстаўкі праз гады былі словы пра ролю кнігі ў сцвярджэнні міру і прагрэса. Памятаю выступленні на традыцыйнай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі на выстаўцы намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь перакладчыка і кнігавыдаўца Ігара Лапцёнка. Ён тады, у 2009 годзе, звярнуў увагу і на беларуска-туркменскія кнігавыдавецкія, літаратурныя сувязі.

У розныя гады ў Ашхабадхзе на кніжных выстаўках пабывалі беларускія кнігавыдаўцы і пісьменнікі Алесь Бадак, Дзмітрый Макараў, Уладзімір Андрыевіч, Маргарыта Насценка, Алена Масла, Генадзь Пашкоў, Кацярына Чарапок, Ала Корбут, Аляксандр Аксёненка, Уладзіслаў Мачульскі… У памяці – сустрэчы з туркменскімі пісьменнікамі, кнігавыдаўцамі, «круглыя сталы», прэзентацыі беларускіх і туркменскіх кніг… У памяці – тая ўвага, якая заўсёды была скіравана да стэнда «Кнігі Рэспублікі Беларусь». Часам падыходзілі ветэраны паліграфічнай, кнігавыдавецкай вытворчасці, якія перадавалі прывітанне беларусам, з якімі вучыліся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце імя І. Фёдарава. Варта адзначыць, што туркменскія калегі заўсёды прыязна ставіліся да гасцей з Беларусі. У межах выстаўкі традыцыйна праводзіўся конкурс, прысвечаны мастацтву кнігі. Беларускія выдаўцы заўсёды вярталіся з выстаўкі з ганаровымі дыпломамі.

…Відавочна, што выстаўка ў Ашхабадзе – не адзіная сёлетняя «белая пляма» ў міжнародным календары кніжных фестываляў. Пандэмія, што ні кажы, дыктуе свае ўмовы. І ўсё ж міжнародны камунікат надзвычай патрэбны. Неабходна бачыць, параўноўваць, як развіваецца кніжная вытворчасць у свеце, у суседніх краінах, як складваюцца стасункі выдавецтваў і кніжнага гандлю, чаго сёння патрабуе пакупнік, чытач кнігі. Каб адказаць на гэтыя пытанні, знайсці вырашэнне гэтых праблем, клопатаў, саму ідэю выставачнага камуніката варта рэфарміраваць з улікам пандэмічнай сітуацыі. Анлайн-рэжым, віртуальныя зносіны, выкарыстанне медыя, якія працуюць у сацыяльных сетках, ‒ вось шлях і для арганізацыі кніжных выставак у сучасных умовах.

У Беларусі на гэты конт ужо з’явіўся пэўны вопыт. У чэрвені 2020 года былі праведзены II «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» ў анлайн-рэжыме. Арганізатары – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Музейна-замкавы комплекс «Мір». Новая кніжная фестывальная пляцоўка зарэкамендавала сябе як дзеяздольны камунікатар кніжнікаў і Беларусі, і іншых краін свету. Мо гэты падыход да арганізацыі выставачнай кніжнай дзейнасці і стане асновай для захавання традыцыі ў правядзенні такіх аўтарытэтных форумаў, як кніжная выстаўка ў Ашхабадзе. Будзем спадзявацца на тое і будзем уносіць свае прапановы ў пашырэнне беларуска-туркменскіх кнігавыдавецкіх, літаратурных сувязяў у чаканні восені 2021 года.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 503 раз