Четверг, 16 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Усходазнаўца – з беларускімі каранямі

  • Вторник, 07 апреля 2020 09:32

Савецкі і расійскі япаніст Уладзіслаў Ніканоравіч Гарагляд, хаця і нарадзіўся ў Іркуцкай вобласці, па паходжанні – беларус.

Бацька даследчыка Усходу – Ніканор Лук’янавіч Гарагляд – беларус. У Ніжнеудзінску Іркуцкай вобласці працаваў намеснікам кіраўніка Канскай канторы “Усходсібмукамол”. Да 14 гадоў Уладзіслаў выхоўваўся ў сям’і дзеда, паколькі бацька быў рэпрэсаваны ў год нараджэння сына – у 1932 годзе. Арыштавалі Гарагляда-старэйшага яшчэ ў верасні, а сын нарадзіўся ў кастрычніку. Вось і ўсё “знаёмства” з родным бацькам…

Закончыў школу беларус Уладзіслаў Гарагляд у горадзе Нарва. Паступіў на ўсходні факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. І закончыў яго па кафедры японскай філалогіі ў 1956 годзе. Пасля заканчэння вучобы маладога чалавека прынялі ў Інстытут усходазнаўства. На пасаду малодшага навуковага супарцоўніка. І даручылі інвентарызацыю японскага рукапісна-ксілаграфічнага фонда. У 1961 годзе выйшла першая кніга У. Гарагляда – факсімільнае выданне восьмага сшытка працы “Дзіўных звестак пра моры, якія акружаюць зямлю”. Японская назва – “Канкай ібун”. Што цікава, поўны пераклад і каментарый да ўсёй працы застаўся апошняй незавершанай кнігай Уладзіслава Ніканоравіча… З 1963 па 1971 гады У. Гарагляд сумесна з калегамі – В. Пятровай, Г. Івановай і З. Ханіным – выдаў шэсць выпускаў анатаваных каталогаў рукапіснага збору Інстытута ўсходазнаўства “Апісанне японскіх рукапісаў, ксілографаў і старадрукаваных кніг”.

У 1965 Уладзіслаў абараніў кандыдацкую дысертацыю – “Цурэдзурэгуса” – выдатны помнік японскай эсэістычнай літаратуры”. У 1973 – 1976 гады У. Гарагляд – член прэзідыума Еўрапейскай асацыяцыі японазнаўства. У 1975 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара філалагічных навук. У 1982 годзе вучонага прызначылі загадчыкам сектара Далёкага Усходу Ленінградскага аддзялення Інстытута ўсходазнаўства. І адначасова ў 1982 – 2001 гг. Уладзіслаў Ніканоравіч загадваў кафедрай японскай філалогіі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Адна з галоўных навуковых заслуг У. Гарагляда ў тым, што менавіта ён здолеў максімальна дакладна перадаць стыль эпохі перыяду Хайан (794 – 1185). Захаваў пры гэтым усе тонкасці і нюансы японскіх арыгіналаў. Вучоны лічыўся адным з лепшых перакладчыкаў-япаністаў у Расіі. Пераклаў частку знакамітага японскага класічнага твора “Аповесць пра Гэндзі”, а таксама – “Дзённік эфемернага жыцця” Мітыцуна-на хаха, “Дзённік падарожжа з Тоса” Кі-на Цураюкі і шэраг іншых вядомых твораў.

Уладзіслаў Гарагляд – кавалер Ордэна Узыходзячага Сонца 4-й ступені на малой ленце. А яшчэ – лаўрэат прэстыжнай прэміі Ямагата Банто (1986). Адзначаны за вялікі ўклад у развіццё добрасуседскіх адносін паміж Расіяй і Японіяй.

Уладзіслаў Ніканоравіч актыўна цікавіўся і стасункамі паміж Расіяй і Японіяй, шмат пра гэта пісаў. Адна з яго апошніх прац – брашура “Японскія маракі ў Расіі ў эпоху Эда” (выйшла ў Японіі ў 2001 годзе – на японскай мове). Даследванні У. Гарагляда друкуюцца і пасля яго смерці (памёр вучоны ў чэрвені 2002 года). У 2006 годзе ў выдавецтве “Петербургское востоковедение” выйшла яго грунтоўная кніга “Класічная культура Японіі: Нарысы духоўнага жыцця”.

Кастусь Ладуцька

Прочитано 709 раз