Суббота, 18 11 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Агляд кнігi Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак "Гiмназiя № 13"

  • Понедельник, 16 октября 2017 00:27

Андрэй Жвалеўскi, Яўгенiя Пастарнак. Гiмназiя № 13. Мiнск, Выдавец А.М.Янушкевiч, 2017.

Кнiга, якая пяць разоў перавыдавалася ў Расii, атрымала шмат лiтаратурных прэмiй, нарэшце загучала на беларускай мове. «Нарэшце» — таму што вядомыя пiсьменнiкi Андрэй Жвалеўскi i Яўгенiя Пастарнак з Беларусi, дзеянне iх кнiгi адбываецца ў мiнскай гiмназii № 13, а пераклад зроблены Раiсай Баравiковай ужо колькi год таму. I вось вам годны адказ на благаннi, што ў сучасным Мiнску мала ўласнай мiфалогii. Гiмназiсты апiсанай установы цяпер могуць праводзiць па ёй рамантычныя i таямнiчыя экскурсii. Юная аўдыторыя, як вядома, востра рэагуе на фальш i пафас. У гэтым аўтары заўсёды на баку дзяцей — стасункi з бацькамi i настаўнiкамi апiсаныя так, што не могуць не зачапiць. Так, гэта казка, але колькi вострых праблем у ёй закранаецца, без маралiзатарства, затое з гумарам i шчырым спачуваннем. Пазнавальныя псiхалагiчныя тыпы падлеткаў: лiдар, якi проста не можа паказаць слабасць, «батанiк», якога лёгка падбухторыць на эскперымент, завучка, што адмаўляецца ад уласных жаданняў, каб дагадзiць мацi, флегматычны i баязлiвы мацак.

У лепшых традыцыях блокбастара, кампанiя аказваецца iзаляванай у нейкай звышнатуральнай прасторы, у якую ператвараецца гiмназiя. Таму што лiдар Антон пабiўся аб заклад, што зможа звалiць дуб, якi спакон веку стаяў у двары. Антоха сказаў, Антоха зрабiў... Але дуб выявiўся парталам у казачны сусвет, прытулкам мiфалагiчных iстот, да якiх, як высветлiлася, мае прамое дачыненне кожны з герояў. Карацей, абудзi ў сабе вешчуна. Увесь старажытнаславянскi пантэон да вашай увагi. Ды што там, у кожным кабiнеце, у спартыўнай зале i сталоўцы свае казачныя гаспадары. Ну i «Слова пра паход Iгараў» нiчым не горш за «Казкi барда Бiгля» ў якасцi крынiцы падказак. Цытат i алюзiй шмат, на радасць iнтэлектуальнаму чытачу. А праблемы ўсё тыя ж, экзiстэнцыяльныя. Ахвяраваць сабой дзеля блiзкiх i пры гэтым не ламаць сябе дзеля чужых iдэалаў, не дзялiць свет на белае i чорнае па чыёйсцi падказцы, змагацца за каханне i ведаць свае каранi.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

Крынiца: СБ

Прочитано 72 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии