Воскресенье, 24 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пясочны гадзiннiк лёсу. Сербская проза ХХ стагоддзя

Людміла Рублеўская пра сербскі "Пясочны гадзіннік лёсу".

У гэтым годзе ганаровы госць Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы–кiрмашу — Сербiя. Вядомы беларускi перакладчык Iван Чарота падрыхтаваў для нас панараму сербскай прозы ХХ стагоддзя. Адкрываецца зборнiк перакладамi класiка Бранiслава Нушыча, майстра сатыры, — яго творы гучалi па–беларуску i раней, напрыклад п’еса «Панi мiнiстарка». А вось Радоэ Даманавiч, таксама пачынальнiк сербскай сатыры, вядомы нашмат менш. Але тое, пра што ён разважаў стагоддзе таму, сугучна тым праблемам, над якiмi разважалi i беларускiя адраджэнцы пачатку XX стагоддзя: захаванне культурнай самабытнасцi, любоў да народнай спадчыны.
Чытаеш, i нагадвае дыскусii Вацлава Ластоўскага i Максiма Багдановiча!
Iва Андрыч, Бранка Чолпiч, Драгаслаў Мiхаiлавiч, Гроздана Олуiч, Бранiслаў Црнчавiч... Кожны са сваiм стылем, але ўсе пазнаёмяць вас с жыццём простых сербаў, з iх фальклорам i ментальнасцю, з падзеямi, якiя адбiлiся на лёсах народа. Вы сустрэнецеся з жорсткiмi карцiнамi рэальнасцi i эксперыментальным «перавернутым апавяданнем». Разам з Горанам Петравiчам задумаецеся над сэнсам быцця... Нязначнае здарэнне. Пiсьменнiк парэзаўся аб паперу. Упала кропля крывi. Колькi розных кропель, малыя светы, у якiх бачны вялiкi, ён успамiнае! Ад кроплi вады, што сцякае па падбароддзi ў дзяцiнстве, да кроплi свечкi на руiнах царквы... Кроплi ў бiблiятэцы, дзе дах цячэ i лiтаратурны вечар праходзiць сярод перапоўненых ночваў i пустых кнiжных палiц... «I тая апошняя, лёсавызначальная кропля, што ледзянее, што камень прабiвае, што дрэва ламае».

Людміла Рублеўская

Крыніца: СБ

Прочитано 186 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии