Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Агляд кнігі Алены Васілевіч "Вернісаж"

Нядаўна выдатнай беларускай пiсьменнiцы Алене Васiлевiч споўнiлася 95 гадоў — на сёння яна старэйшая з беларускiх лiтаратараў. Вызначэнне «майстар слова» ў яе дачыненнi гучыць нездарма. У зборнiк «Вернiсаж» уключаныя апавяданнi пра дзяцей i iх гадаванцаў — жывёлак. Некаторыя могуць расчулiць да слёз. Напрыклад, гiсторыя пра шчанючка Сайцiка, якi звалiўся з вакна i разбiўся так, што ў лякарнi прапанавалi яго ўсыпiць... Але маленькiя гаспадары не далi гэтага зрабiць: аддана даглядалi хворага, i вось ужо шчанючок бегае па двары! А як, аказваецца, добра можна сябраваць са звычайнай гускай! У зборнiк уключанае i апавяданне, дзе няма нi гусянят, нi ягнят, нi шчанючкоў... А ёсць брат i сястра i даручэнне, якое мацi дае сыну: закапаць малодшай сястрычцы вочы альбуцытам. З гэтага выйшла трагiкамiчная гiсторыя. Сёння, кажуць, не трэба, каб лiтаратура вучыла, чытачы стамляюцца. Гэтая кнiжка — незаўважная, але сапраўдная вучоба, без пафасу i залiшняй сентыментальнасцi, з гумарам i суперажываннем. Вучоба любовi да ўсяго жывога, спачуванню, дабрынi.

Людміла Рублеўская

Крыніца:  СБ

Прочитано 209 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии