Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Наш дом — там, дзе сэрца

  • Понедельник, 09 Апрель 2018 15:15

Сербская пісьменніца Даяна Лазаравіч аб кнізе для дзяцей Алеся Карлюкевіча „Шубуршун і яго сябры“.

Шубуршун — смелы, добры, разумны, і сапраўдны сябар. Ён не чалавек і не звер; Шубуршун — гэта такая ідэя і энергія, любоў да прыроды, сяброў, вандровак. Яго душа чыстая, ён любіць жыццё, родную зямлю, літаратуру.

Сваёй сяброўцы Вераніцы параіў чытаць вершы, бо ён не зразумеў, чаму яна дрэнна адказвала на ўроку аб Янку Купале.

Шубуршун нікуды не падарожнічае без свайго атласа — там намаляваны мора, акіяны, горы — уся зямля. Размаўляе з дзецьмі, Веранікай і яe братам Мішам, але і з іншымі жывымі істотамі: дэльфінамі, пчоламі, павукамі... Шубуршун падарожнічае па Свіслачы і па цэлым свеце, а таксама будзе веласіпедыстам і парашутыстам.

Шубуршун падарожнічае сам і думае пра свет, пра далёкія землі. Яму дапамагае дзядуля Фенолаг. Вераніка сумуе па Шубуршуне і чакае яго, і ёй шкада, што яе сябар далёка, што пасварыліся за важнасць літаратуры.

Вераніка называе Шубуршуна сваім „падарожнікам“ і „разумнікам“. Наколькі Шубуршун важны ў яе жыцці, будзе бачна, калі дзяўчынка распавядзе аб падарожжах па роднай Беларусі на ўроку і стане лепшай вучаніцай у класе.

Шукаючы Шубуршунa, Вераніка пачынае падарожжа па свеце. А Шубуршун вяртаецца дадому і не можа Вераніку знайсці. Урэшце — гэта гісторыя і пра каханне, якое нас змяняе і вучыць талерантнасці і вернасці.

Шубуршун — маленькі, цікавы, цікаўны. Гэта ты, гэта я — і разам мы падарожнічаем па свеце, падарожнічаем па дзяцінстве. А наш дом — там, дзе нашы бацькі, дзе нашы сябры, наша знаёмая зямля — там, дзе сэрца.

Даяна Лазаравіч

Прочитано 178 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии