Воскресенье, 23 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніжніца «Созвучия»: Віктар Сабалеўскі. “Была нядзеля, і мы дудзелі”

  • Четверг, 26 Апрель 2018 18:38

Гумарэскі, фельетоны, байкі паэта і журналіста з Уздзеншчыны Віктара Сабалеўскага аб’яднаны ў кнігу “Была нядзеля, і мы дудзелі”, якая пабачыла свет ў мінскім выдавецтве “Колорград”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі добра вядомы на Міншчыне паэт і настаўнік Уладзімір Цанунін ў прадмове да выдання піша: “Творчасць Віктара Сабалеўскага добра вядома на Уздзеншчыне і за яе межамі. Гэта не толькі добры паэт, але і таленавіты, адказны журналіст, які вось ужо чацвёрты дзясятак гадоў асвятляе ў раённным, абласным, рэспубліканскім друку наша жыццё, смела ўскрывае недахопы нашай рэчаіснасці… Гісторыі, якія сабраў Віктар Сабалеўскі ў гэтай кніжцы, не выдуманыя, гэта наша жыццё. І ў гэтым каштоўнасць творчасці паэта і журналіста”.

Сапраўды, за кожным з паэтычных і празаічных твораў уздзенскага літаратара – адбітак розных сацыяльных, грамадскіх, побытавых клопатаў, якімі сёння жывуць людзі, якія турбуюць і не даюць спакою. Добрая беларуская мова прыцягвае смешныя і калючыя гісторыі, прымушае шмат над чым паразважаць.

Ёсць у кнізе і такі раздзел, сама назва якога гаворыць пра адрасную скіраванасць твораў, ‒ “Парадоксы жыцця канца 90-х гадоў вачыма дзяцей”.

Шкада, што тыраж у кнігі толькі 100 экзэмпляраў. Мусіць, і ў самім Уздезнскім раёне яе запатрабаванасць была б шмат шырэйшай.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 213 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии