Понедельник, 25 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Начныя птушкі” прыляцелі ў Мінск

23 мая ў Доме дружбы адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі “Начныя птушкі” народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна ў перакладзе на беларускую мову.

Пераклад твораў ажыццявіў Мікола Мятліцкі – паэт, перакладчык, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Кніга выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, серыя “Сябрына: паэзія народаў Расіі».

Вядучая вечарыны, адказны сакратар часопіса “Полымя”, пісьменніца і перакладчыца Юлія Алейчанка расказала аб жыццёвым і творчым шляху Роберта Мінуліна.

Юлія Алейчанка.

Мікола Мятліцкі зазначыў, што замест гучных слоў пра татарскага паэта лепш за ўсё  скажуць яго вершы, і прачытаў свае ўлюбёныя творы Роберта Мінуліна з кнігі “Начныя птушкі”.

Мікола Мятліцкі.

Пра сваё знаёмства з народным паэтам Татарстана распавёў дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, заўважыў некалькі цікавых момантаў з яго біяграфіі, якія паўплывалі на станаўленне Роберта Мінуліна як творцы.

Алесь Бадак.

Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” і рэдактар кнігі “Начныя птушкі” Віктар Шніп прачытаў некалькі лірычных вершаў Роберта Мінуліна.

Віктар Шніп.