Четверг, 21 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Белы воін святла

Адзін з лепшых твораў падборкі Пятра Жаўняровіча з «касмічнай» назвай «Да высяў міжзорных!..» — «Балада промня святла». З першых радкоў твор настолькі зачароўвае яркай вобразнасцю, шырокай абазнанасцю аўтара ў мінералогіі і раслінах, багатай мовай, што не адразу становіцца відавочным другі план: драматычны сэнс і змест балады. Ён паволі выступае з-пад вонкавай прыгажосці. Але словы, якія быццам нагадаў промню Хрыстос, чуе і чытач: «...ці ў тым жа галоўная мэта — раздаваць хараство толькі знешнім праявам...». Паўторны пералік дарункаў, якімі промні надзялілі душу, у канцы твора нібы вяртае чытача да пачатку верша, утвараючы кальцавую кампазіцыю. Радкі гучаць урачыста і ў той жа час драматычна:

І сыпнулі ў душу дыяменты, агаты, рубіны,

І смарагды, бурштын, і апошні свой аквамарын.

Асабліва пра аквамарын — таму што ён апошні. У творы ўсё іншасказальна, але галоўная думка зразумелая: сэнс існавання — у самаахвярным служэнні іншым, у тым, каб жыццём сваім павялічыць колькасць дабра ў свеце. Прамень — як белы воін святла (адзін з сабе падобных у нябесным воінстве). А душа, альбо душы, — тыя, хто прымае светлыя дары, тыя, дзеля каго існуюць промні.

Паўтор як паэтычны прыём ужыты аўтарам і ў іншым творы пад назвай «Запозна»:

...Светлы дзень вясновы,

Толькі ўсё нанова

Нельга нам пачаць пасля зімы.

Гэтымі радкамі адкрываецца верш, яны ж гучаць і завяршальным акордам. У расповедзе пра незваротнасць мінулага (дакладней, адносін, што засталіся ў мінулым) аўтар быццам знарок пазбягае слоў з адценнем пакуты: адзінота, самота, боль, страта і г. д. (праўда, аднаго разу ўсё ж «безнадзейная скруха» мільгае ў тэксце). Разам з тым спакойны, роўны, апавядальны тон красамоўна сведчыць аб унутранай сіле лірычнага героя, здатнага спраўляцца са сваімі перажываннямі: яны прабліскваюць, але не перамагаюць. Адчуванне драматызму ўзмацняецца праз фінальны паўтор. Уменне мінімальнымі сродкамі выказаць няпросты душэўны стан ёсць прыкметай сталасці і майстэрства (часта ў вершах падлеткаў можна назіраць карціну «істэрыкі» са спробамі парэзаць вены і канвульсіўнымі сутаргамі плачу, але там лірычнаму герою лягчэй «ачуняць» — як дзіцяці, якое, выплакаўшы сваю крыўду, супакоілася ды забылася пра яе).

Трохі іншым настроем адзначаны верш «Белы заяц пад белымі крыламі». Гэты напаўжартоўны твор наўпрост адсылае да вядомых вершаў Уладзіміра Караткевіча «Заяц варыць піва» і Віктара Шніпа «Белы і белае». Усе вобразы — з У. Караткевіча: і зямля пад белымі крыламі, і Бог, які жыве на Беларусі, і янтарнае піва — з эсэ «Казкі Янтарнай краіны», і белае полымя — з аднайменнага апавядання, прысвечанага дзядзьку Міколу Садавому, які працаваў на Чукотцы. Зразумела, што адсутнасць знакаў прыпынку (іншым творам Пятра Жаўняровіча не ўласцівая) — спроба ўвайсці ў стылістычнае «поле» твора Віктара Шніпа, таксама як і згадкі Ларысы Геніюш, белай гарачкі і белай паганкі, ды й кантраснасць верша — асноўныя колеры ў якім, як і ў В. Шніпа, — чорны і белы. Але ў адрозненне ад В. Шніпа, П. Жаўняровіч усё ж частуе зайца півам «з дадаткам белай паганкі». Паколькі дзея адбываецца «ў чорных абрысах белага аркуша», трэба меркаваць, што зайцу не пагражае атручэнне. Бо ў рэальнасці белая паганка — адзін з самых небяспечных грыбоў нашага лесу. Пры такім багацці выразных сродкаў нудна быць увесь час лірыкам — бывае, што хочацца і пажартаваць...

Яна Будовіч

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 59 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии