Среда, 19 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Карлюкевіч: У друкаваных СМІ заўсёды будзе свой чытач

  • Пятница, 21 сентября 2018 18:12

У друкаваных СМІ заўсёды будзе свой чытач, пры гэтым будучыня ёсць перш за ўсё ў выданняў з аналітычным складнікам. Такое меркаванне выказаў сёння, адказваючы на ​​пытанні студэнтаў падчас сустрэчы з выкладчыцкім і студэнцкім актывам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А. Куляшова, міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

"Інтэрнэт-выданні карыстаюцца ў свеце ўсё большай папулярнасцю, але ў друкаваных СМІ ёсць свой чытач, і яго нямала, - адзначыў міністр інфармацыі. - Пры гэтым шматлікія друкаваныя СМІ паспяхова сумяшчаюць сваю працу і ў сацсетках". На думку Аляксандра Карлюкевіча, будучыня ёсць перш за ўсё ў тых друкаваных выданняў, дзе будзе больш аналітыкі, цікавых творчых матэрыялаў, ацэнак аўтарытэтных экспертаў. Да прыкладу, цяпер вялікай папулярнасцю карыстаюцца штотыднёвікі, якія даюць аб'ектыўную ацэнку сітуацыі ў краіне і свеце.

Міністр інфармацыі прызнаўся, што яго любімым выданнем па-ранейшаму застаецца газета "Звязда", дзе ён доўга прапрацаваў. Акрамя таго, ён увесь час чытае "СБ. Беларусь сегодня", расійскую "Літаратурную газету" і іншыя выданні.

Крыніца: БЕЛТА

Прочитано 1066 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии