Пятница, 14 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ад «А» да «Я»: краіна літар для маленькіх чытачоў

  • Понедельник, 24 сентября 2018 11:23

Новая кніга Лены Зінскі, лаўрэата ХІ Міжнароднага фестывалю рускай паэзіі «Пушкін у Брытаніі», «Детский сад для букварят, или Азбука в стихах» («Галіяфы», 2018) сарыентавана на дашкольную і малодшую школьную аўдыторыю. Праз прыгоды маленькай літары «А» і яе новых сяброў — казачных персанажаў букваранятак, у якіх на старонках кнігі пераўтварыліся літары, — дзецям прапануюць засвоіць рускі алфавіт, а таксама падрыхтавацца да навучання ў пачатковай школе.

Літары ў гэтай кнізе жывуць як звычайныя дзеці. І, як у многіх дашкалят, іх дзень пачынаецца ў дзіцячым садку. У просценькіх вершах пісьменніца расказвае пра здаўна заведзены ў дашкольнай установе парадак, таму прапанаваны буквар можа (і павінен) разглядацца ў першую чаргу не як падручнік для маленькай аўдыторыі, а як кніга-гульня. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе, будуць карысныя не столькі з пункту гледжання мастацкай вартасці, колькі праз дакладнасць апісання жыццёвых рэалій маленькага чалавека. Той, хто ўжо ходзіць у дзіцячы садок, адразу пазнае сваю першую «руціну»: кашу з сасіскай на сняданак (аўтар нагадвае нават пра тое, што пасля ежы трэба прыбраць талеркі), арганізаваныя калектыўныя гульні і прагулкі на свежым паветры, такі складаны для многіх дзённы сон (зноў парада: калі не спіцца, трэба легчы ў ложак і пачаць марыць) і, нарэшце, вечар у чаканні бацькоў. З такім насычаным графікам і дзень праходзіць незаўважна, і кніга неўзабаве падыходзіць да канца. Пасля чытання нават дарослыя згадаюць сваю першую шафку (магчыма, з вішанькай альбо машынкай на дзверцах), кампот у якасці дэсерту, урокі музыкі і пакаранне праз стаянне ў куце. Тыя ж, хто толькі збіраецца ісці ў садок, па кнізе Лены Зінскі могуць пазнаёміцца з яго правіламі і раскладам дома з бацькамі, якія і малюнкі прыгожыя пакажуць, і ўсе незразумелыя з’явы растлумачаць.

Пры знаёмстве з вершаваным букваром трэба асобна адзначыць працу мастачкі Юліі Бядрынцавай: кніга вылучаецца сярод іншых дзіцячых выданняў надзвычай прыгожымі яркімі ілюстрацыямі, якія абавязкова прыцягнуць увагу малых. Гэта вельмі актуальна: згодна з узроставай пазнакай, «Детский сад для букварят, или Азбука в стихах» разлічаны на тых дзетак, якія яшчэ толькі вучацца чытаць, а таму асноўную ўвагу звяртаюць не на змест, а на вокладку і малюнкі. Для іх ілюстратар стварыла казачны горад і прыхавала на кожнай старонцы шмат цікавых дэталяў. Дзякуючы гэтай асаблівасці, падчас чытання з дзецьмі можна развіваць іх уважлівасць, прапаноўваць знайсці ўсе аб’екты, згаданыя ў тэксце, а таксама літары, якія Юлія Бядрынцава шчодрай рукой «раскідала» на кожным аркушы: яны хаваюцца сярод цацак, вісяць на сценах замест карцін, упрыгожваюць будынкі на вуліцах і нават лётаюць на вясёлцы...

У пошуках намаляваных літар можна весела і нязмушана замацаваць вывучаны алфавіт, а таксама выпрацаваць любоў да якасных ілюстрацый.

Дар’я Чарняўская

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 213 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии