Вторник, 16 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Проза, напісаная жанчынай

  • Четверг, 04 октября 2018 10:03

Жанчын-пісьменніц цікавяць адны і тыя ж тэмы, і кожная рэфлексуе ў тых тэмах па-свойму, нярэдка паўтараючы, аднак, сваіх папярэдніц і нават сучасніц. Тым не менш некаторым удавалася і ўдаецца застацца цалкам індывідуальнымі і ствараць шыкоўныя літаратурныя палотны. 

Ёсць спадзеў, што Ганна Златкоўская ў недалёкай будучыні можа папоўніць гэты шэраг.

Каб быць да канца шчырым, мушу прызнацца, што з Ганнай знаёмы асабіста — разам вучыліся ва ўніверсітэце. І я заўсёды ведаў, што аднойчы гэтая маленькая кволая дзяўчынка ўразіць. Яе аповесць «Страшна жыць, мама», што сёлета пабачыла свет у выдавецтве «Янушкевіч», — неабвержны таму доказ.

Задача пісьменніка — распавесці гісторыю і праз выразныя мастацкія сродкі данесці яе да чытача. Мы так любім гісторыі! Пачутыя. Убачаныя. Падгледжаныя. Прачытаныя. Тыя, якія адбыліся ці адбываюцца не з намі. «Страшна жыць, мама» — гісторыя пра першае каханне, аднак яно служыць усяго толькі фонам для гісторыі пра жыццё дваццацідвухгадовай гераіні, якую завуць Анжаліка. Так дзяўчыну назвала мама, спадзеючыся, што дачка дзякуючы гэтаму будзе шчасліваю. Але... жыццё — рэч няпростая, з усімі наступствамі, такімі як адзінота, беднасць, жаданне любові і дружбы, пачуццё віны...

Усіх навакольных людзей Анжаліка асацыюе з посудам (сябе, між іншым, параўноўвае з парцалянавым кубкам). Акрамя мамы. Адзіны чалавек, які заўсёды застаецца чалавекам, і нават пасля смерці яна нябачна прысутнічае побач з дачкой. Цуду не адбылося. Імя не дапамагло. Анжаліка паўтарае лёс маці, быццам праклятая. Гісторыя не новая і тыповая для тысяч жанчын на постсавецкай прасторы. Аднак Ганна і не спрабуе нікога здзівіць. Аповед падкупляе спавядальнасцю, кранальнасцю, пранізлівасцю, псіхалагічнай пэўнасцю, метафарычнасцю і дэталізацыяй, ад чаго па скуры — мурашкі, а на вачах — слёзы.

Гераіню шкада, ёй спачуваеш. Чакаеш, што вось-вось, яшчэ крыху, пацярпі і здабудзеш «неба ў дыяментах»... Але хэпі-энду не будзе.

Адзінае светлае, што здараецца напрыканцы, — Анжаліка нараджае, таксама, дарэчы, дзяўчынку. Але яе бацьку, як і раней бацьку Анжалікі, глыбока напляваць на дзіця. І ўсё ж хочацца думаць, што ў абедзвюх усё складзецца добра...

Ганне Златкоўскай удалося ў першай жа сваёй кнізе (а «Страшна жыць, мама» менавіта першая, дэбютная рэч, выдадзеная асобна, хоць далёка не першая з напісаных) дасягнуць пісьменніцкай звышзадачы, да якой павінен імкнуцца кожны пісьменнік: яна растварылася ў сваёй гераіні. Чытаючы кнігу, забываеш, што ў яе ёсць аўтар, — так эмацыянальна ярка выпісана Анжаліка, ад імя якой і вядзецца аповед. Ты верыш менавіта Анжаліцы, яе думкам і разважанням, згаджаешся з безліччу метафар і параўнанняў, якіх мо і забагата, але ўсе яны на сваім месцы. Гэтыя метафары і параўнанні, светаразуменне і разуменне сябе — толькі гераіні, а не аўтаркі, прысутнасці якой у творы ўвогуле не назіраецца, нягледзячы на тое, што аповесць напісана ад першай асобы. І гэта вельмі крута!

Зрэшты, памятаю бясконцыя мытарствы Ганны па выдавецтвах, дзе ёй нязменна адмаўлялі, як бы дэкларуючы той факт, што шчырая, праўдзівая, пабудаваная на эмоцыях кніга, ды яшчэ пра нешчаслівую долю жанчын, нецікавая апрыёры. І выходзіла, што пісаць крута — зусім не крута, што быць сабой і распавядаць пра жыццё звычайных людзей з іх маленькімі праблемкамі, але нікому непатрэбнымі тушкамі па жыцці — не маштабна, не велічна, неперспектыўна... Мабыць, тыя, хто Ганне адмаўляў, забыліся на словы Кузьмы Чорнага, што «чалавек — гэта цэлы свет», а не падзеі вакол чалавека.

Як толькі ні называлі аповесць Ганны Златкоўскай, што ўсё ж такі выйшла дзякуючы выдаўцу Янушкевічу: «Дэпрэсіўная нудоцішча», «меланхалічнае рэфлексаванне, ад якога дзьме тугой і безвыходнасцю», «калямастацкі тэкст, не варты ні часу, ні ўвагі», «звычайны пост у блогу»...

На самай жа справе аповесць «Страшна жыць, мама» — квінтэсэнцыя бядотаў адзінокай жанчыны... Проза, напісаная жанчынай... магчыма, выключна для жанчын.

Аднак настолькі пранізліва і шчыра ніколі не напіша пісьменнік-мужчына, хаця б таму, што няздатны нарадзіць новае жыццё.

Нягледзячы на тое, што аповесць напісана па-руску, Ганна Златкоўская — беларуская пісьменніца, і, магчыма, беларускага ў ёй больш, чым у тых, хто піша выключна па-беларуску.

Мікола Адам

Крыніца: Літаратура і мастацтва 

Прочитано 167 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии