Вторник, 16 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мужнасць аўтара

  • Пятница, 12 октября 2018 15:34

Нязменна-сакральная песня Ліпскага. 

Калі я была маленькая, то памятаю, як мама прынесла кнігу нарысаў Тараса Хадкевіча «Мая Беларусь» (1961). Там было столькі цікавых фотаздымкаў нашай краіны!

Гэта мая самая любімая кніжка ў дзяцінстве.

Калі ўнучка расказала мне, што да іх у школу прыходзіў адзін цікавы пісьменнік і падарыў ёй кнігу «Мая Беларусь», дык я здзівілася: няўжо зрабілі перавыданне Тараса Хадкевіча?

Але ж, не. Аўтарам быў Уладзімір Ліпскі.

Я разгарнула кнігу і... не змагла адарвацца!

Кожны літаратар павінен напісаць пра СВАЮ Беларусь.

У Тараса Хадкевіча гэта былі нарысы газетна-часопіснага кшталту.

Уладзімір Караткевіч, калі апяваў сваю «Зямлю пад белымі крыламі», стварыў прыгожую легенду. І нават тыя праўдзівыя факты, якія ён прыводзіць, былі ахутаны прыгожай фальклорнай казачнасцю.

Ліпскі натхняўся эпічнымі рэчамі. Яго настольнымі кнігамі былі такія шэдэўры, як «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага і «Новая зямля» Якуба Коласа.

Пісьменнік упэўнены: кожнае стагоддзе павінна даць свой эпас, які б максімальна шырока, глыбока і ўсебакова закрануў душу народа, краіны, выявіў бы яе сутнасць з усім паэтычным хараством, надаў бы ёй касмічны маштаб.

Чытаеш Ліпскага і здзіўляешся, як нетаропка, але разам з тым унутрана імпэтна ён раскрывае ў кожным раздзеле «Маёй Беларусі» сутнасць нашай краіны. Калі «Новая зямля» — гэта энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства, то новая кніга Уладзіміра Сцяпанавіча — энцыклапедыя жыцця ўсяго беларускага народа.

Тут апісана наша прыгожая, чароўная і такая розная прырода, расказана пра вялікіх палітычных дзеячаў і пісьменнікаў, асветнікаў і касманаўтаў. Замілаваннем, шубертаўскай лагодай і цеплынёй да роднага краю прасякнута кожная старонка гэтай унікальнай кнігі. Ноткі гневу з’яўляюцца тады, калі пісьменнік гаворыць пра ваеннае ліхалецце. Гордасцю перапоўнена яго сэрца, калі ён маляўніча выяўляе нашыя культурніцкія, эканамічныя, сацыяльныя дасягненні.

Няма ў гэтай кнізе вострай канфліктнасці, пэўнай вострасюжэтнасці — гэта адзіны, непарушны сонечны хваласпеў нашай роднай зямельцы, нашай Маці-Беларусі.

Уладзімір Ліпскі, захоплены сваім спевам, не хоча бачыць нейкія заганныя моманты ў выяўленні нашай краіны. Але тут можна зразумець песняра. Колькі ўжо рознага постмадэрновага смецця, гнілой псеўдаіроніі, разбуральнага, бы карыес, сцёбу, брыдкаслоўя мы маглі прачытаць ад аматараў пакалупацца на сметніку Бацькаўшчыны.

У наш няпросты час, калі пануе нігілізм і хваравітая эстэтычная разбэшчанасць, трэба мець вялікую мужнасць, каб не паддацца гэтай пошасці, а гучна, ва ўвесь голас праспяваць сваю чыстую, светлую, на ўсе стагоддзі нязменнасакральную песню, якая б славіла тое месца, дзе мы нарадзіліся, жывём, ствараем.

Уладзімір Ліпскі такую мужнасць мае.

«Мая Беларусь» — кніга для ўсёй сям’і. Яе чароўная энергетыка дапаможа ўмацаваць няпэўных, натхніць з яшчэ большай сілай імпэтных, пакіне безумоўнае пачуццё радасці, пяшчоты і дабрыні кожнаму, хто дакранецца да яе старонак.

Ну а самыя маленькія беларусы таксама стануць вялікімі прыхільнікамі гэтага выдання. Чаму? Бо яно аздоблена адным з лепшых нашых графікаў, які спавядае акадэмічна-рэалістычную манеру, — Уладзімірам Дударэнкам. Яго цудоўныя ілюстрацыі знаходзяцца ў непарушным гарманічным адзінстве з тэкстам Уладзіміра Ліпскага.

У свой час Хэмінгуэй напісаў кнігу, якая называлася «Свята, якое заўсёды з табой».

Раней я была абыякавая да гэтай фразы. Лічыла, што ў жыцці такога не бывае.

Цяпер, чытаючы кнігу Уладзіміра Ліпскага «Мая Беларусь», адчуваю: зараз маё свята заўсёды са мной.

Вольга Перагудава

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 277 раз
Другие материалы в этой категории: « «І я бы пайшоў пад тыя нажы... ды які ў гэтым сэнс?..»
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии