Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Характар народа — праз прозу ХХ стагоддзя

  • Четверг, 25 октября 2018 16:11

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшаў зборнік сербскай малой прозы XX стагоддзя пад назвай «Пясочны гадзiннiк лёсу». За пераклад саміх тэкстаў і складанне зборніка адказваў Іван Чарота, які даўно і з вялікай любоўю займаецца вывучэннем сербскай літаратуры. Беларускі чытач можа браць у рукі «Пясочны гадзiннiк лёсу» з упэўненасцю, што сустрэне там той варыянт перакладу, калі арыгінал не проста перакладаецца, але і адаптуецца, змяняецца для лепшага ўспрымання чытачом іншай краіны.

Можна прасачыць змены ў сербскай літаратуры ў храналагічным парадку ад пачатку ХХ стагоддзя і да 2000 года. Дзякуючы гэтаму ўзмацняецца адчуванне паглыблення ў літаратуру, чытач не проста знаёміцца з выпадковымі творамі, але і можа атрымаць уяўленне аб тым, як развівалася сербская літаратура, якія прыёмы, жанры і тэмы яна выкарыстоўвала ў пачатку стагоддзя і да якіх прыйшла ў канцы.

Чытачу прапануюць знаёміцца з сербскай літаратурай праз лепшых яе прадстаўнікоў. Падбор твораў дазволіць чытачу зразумець, якія рысы характэрныя для творчасці кожнага з аўтараў, чые апавяданні патрапілі ў зборнік. А гэта дванаццаць аўтараў, кожнага з якіх можна назваць класікам сербскай літаратуры: Браніслаў Нушыч, Радое Даманавіч, Іва Андрыч, Бранка Чопіч, Драгаслаў Міхайлавіч, Граздана Олуіч, Браніслаў Црнчэвіч, Драгамір Папнавакаў, Радаслаў Пайкавіч, Міларад Р. Блечыч, Горан Петравіч і Аляксандр Гаталіца. Усе яны ў той ці іншай ступені паўплывалі на станаўленне сучаснай сербскай прозы. Пры гэтым не варта думаць, што гэтыя імёны засталіся ў мінулым, многія з гэтых пісьменнікаў і цяпер вядуць актыўную творчую дзейнасць.

Перакладчыкам-складальнікам рухала яшчэ і жаданне даць уяўленне пра тое, якой была проза Сербіі ХХ стагоддзя, як развівалася, якія выкарыстала жанры, якія тэмы закранала.

З самага пачатку зборніка кідаецца ў вочы крытычнае стаўленне сербскіх аўтараў не толькі да дзяржавы (да манархічнага ладу), але і да саміх сербаў, што дзіўна, напрыклад, для беларускай літаратуры. Браніслаў Нушыч, Радое Даманавіч і Іва Андрыч — прадстаўнікі крытычнага рэалізму — у сваіх творах стараюцца не толькі ўзняць важныя сацыяльныя праблемы, як, напрыклад, хатні гвалт, карумпаванасць чыноўнікаў ці бессардэчнасць людзей, не гатовых дапамагаць сваім блізкім, але і закранаюць больш тонкія тэмы псіхалогіі. Напрыклад, у творы Браніслава Нушыча «Маё кемлiвае дзiця» ўзнімаецца пытанне выхавання дзяцей, размова ідзе пра тое, што некаторыя дзеці нават пры належным доглядзе і ўвазе ўсё адно не змогуць рэалізаваць свой патэнцыял, калі самі таго не захочуць. Часта ў творах узнімаецца тэма менталітэту, нацыянальнага характару сербаў. Асабліва ярка яна раскрываецца ў творах Радое Даманавіча «Дзяржаўны Думальшчык» і «Сербская iнiцыятыва». У малой форме пісьменніку ўдаецца падкрэсліць асаблівыя рысы сербаў, такія як патрэба выказваць свае недакладныя думкі наконт таго, што дакладна вядома, ці жаданне доўга ўсё абдумваць, але пры гэтым не рабіць нічога канкрэтнага. Аднак калі ў гэтых двух творах названыя рысы менавіта высмейваюцца ў іранічнай форме, то ў апавяданні «Правадыр» Радое Даманавіч у форме прыпавесці выказвае сур’ёзную заклапочанасць тым, што сербы часта выбіраюць няправільнага чалавека, за якім не варта ісці, што можа ў выніку прывесці да сапраўднай трагедыі. Чым далей чытач прасоўваецца па часавай лініі, тым менш становіцца класічнага рэалізму, дадаюцца больш складаныя алегорыі, сыходзіць спрашчэнне і жаданне з дапамогай адной сітуацыі расказаць адразу пра многае. Асабліва ярка гэтае развіццё бачыцца ў творах Бранка Чопіча і Драгаслава Міхайлавіча. Іх творы — своеасаблівая мяжа паміж літаратурай мінулай, класічнай і сучаснай.

На маю думку, самая цікавая частка зборніка якраз тая, дзе прадстаўлены тэксты больш сучасных аўтараў — Гразданы Олуіч, Браніслава Црнчэвіча, Драгаміра Папнавакава і Радаслава Пайкавіча. Творы гэтых аўтараў цікавыя не толькі сваімі ідэямі і вобразнымі сродкамі, але і стылістыкай, а таксама абсалютна рознымі падыходамі да асэнсавання асаблівасцяў сербскага менталітэту. Напрыклад, творы Радаслава Пайкавіча — экзістэнцыяльная проза, дзе вялікая частка дзеяння адбываецца ў галаве герояў (паказальным з’яўляецца апавяданне «Прайграная Партыя»). Апавяданні Гразданы Олуіч можна назваць казкамі ці прыпавесцямі. Творы Горана Петравіча могуць здзівіць чытача плаўным перацяканнем адзін у другі і канцэнтрацыяй на дэталях.

Зборнік «Пясочны гадзiннiк лёсу» дае магчымасць скласці цэласнае ўяўленне пра тое, якой была сербская літаратура і, збольшага, якой з’яўляецца цяпер. Але ж нацыянальная літаратура для таго і існуе, каб канцэнтравацца на праблемах пэўнага народа і краіны, а таму, каб некаторыя апавяданні са зборніка знайшлі эмацыянальны водгук у беларусаў, трэба пацікавіцца гісторыяй і культурай Сербіі.

Цімур Вычужанін

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 205 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии