Вторник, 20 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Жыццё нічога не баіцца

  • Пятница, 23 ноября 2018 10:12

Рукапісы не гараць, — услед за М. Булгакавым сцвярджае Уладзімір Арлоў. І не толькі рукапісы, але і ноты, і нават плёнкі са знятымі фільмамі, перакананы вядомы рэжысёр. Пад вокладкай яго кнігі «Імёны і прозвішчы сапраўдныя» («Имена и фамилии подлинные») (Мінск, Ковчег, 2018) — расповеды пра знакамітых акцёраў, музыкаў, рэжысёраў. Аўтар паспрабаваў адшукаць у іх біяграфіях той лёсавызначальны момант, калі яны, апынуўшыся ў патрэбны час у патрэбным месцы, сустрэліся з тым галоўным, што і зрабіла іх знакамітасцямі. Сярод герояў кнігі — айчынныя і замежныя дзеячы мастацтва: Валерый Рубінчык, Келі Грэйс, Орсан Уэлс, ансамбль «Верасы», Георгій Гаранян, Дзмітрый Шастаковіч, Майкл Дуглас, Хамфры Богарт і іншыя.

 

Многія гісторыі, расказаныя аўтарам, датычаць і літаратуры: адзін з раздзелаў выдання называецца «Сумнасмешная сувязь літаратуры і кіно». Гэта расповеды, у якіх злучыліся ўмельствы майстроў слова і экрана. Нярэдка здараецца, што пры экранізацыі літаратурных шэдэўраў атрымліваецца нешта зусім адрознае ад таго, што задумваў пісьменнік. У якасці прыкладаў У. Арлоў прыводзіць карціны «Снягі Кіліманджара» і «Бывай, зброя» па творах Эрнста Хемінгуэя, «Дзікае паляванне Караля Стаха» па рамане Уладзіміра Караткевіча, «У жніўні 44-га» па матэрыяле Уладзіміра Багамолава і іншыя.

Большасць гісторый у кнізе — гэта пачутае рэжысёрам, але ён і сам быў сведкам альбо ўдзельнікам некаторых з іх. Прыклад — работа над стварэннем фільма па сцэнарыі У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Вядома, што пісьменнік зрабіў 12 рэдакцый, а фільм усё адно забаранілі. Асноўнай, на думку ідэолагаў, у сцэнарыі з’яўлялася тэма галоднага бунту, але тады прайшло ўсяго тры гады з моманту сапраўднага «галоднага» паўстання ў Новачаркаску. Таму ў Маскве і схамянуліся: як можна такое здымаць? У. Арлоў адзначае ўнікальнасць прэцэдэнту ў гісторыі кіно — раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» стаў не асновай, а вынікам пастаноўкі: рэжысёр У. Бычкоў, выратоўваючы фільм, прасіў аўтара дапісаць усяго некалькі ідэйных рэплік, а Караткевіч замест іх прыносіў па 2—3 лісты. Магчыма, калі б фільм адразу прынялі, у гісторыі нашай літаратуры і не з’явіўся б адзін з лепшых (а тады — першы) постмадэрнісцкіх раманаў...

Не засталіся ўбаку і некаторыя дзяржаўныя дзеячы, якія спрычыніліся да гісторыі кінематографа. Аўтар распавядае аб кур’ёзных выпадках з удзелам Л. Брэжнева, М. Хрушчова, І. Сталіна.

Адметнасць выдання — своеасаблівая жыццёвая філасофія, якую аўтар не без гумару падае ў выглядзе кароткіх высноў пасля многіх з аповедаў: «Трэба слухацца разумных жонак», «Карысна мець дачы», «Лепш адмовіцца ад пончыкаў»...

«Прыдумляючы, баішся, што будзе “як у кіно” і што будзе не падобна на жыццё. А Жыццё — яно нічога не баіцца; выкручвае такія сітуацыі, падстройвае такія “стыкоўкі” характараў, вынаходзіць такія выгіны фабулы, што не адразу верыцца ў іх праўдзівасць», — піша ва ўступе да выдання Уладзімір Арлоў. І ў тым можа кожны пераканацца, чытаючы гэту цікавую і ў нечым павучальную кніжку, якая разлічана на шырокае кола чытачоў.

Яна Будовіч

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 332 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии