Вторник, 25 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адказнасць творцы

  • Понедельник, 08 апреля 2019 20:25

Кніга Міколы Чарняўскага, што летась пабачыла свет, мае сімвалічную назву «Дажынкі» (Мінск, «Смэлтак»). Паэт ізноў піша пра жыццё ў самых розных яго праявах, пра тое, што яго хвалюе і чым жыве душа.

Вялікую паэтычную падборку, якая называецца «Куток, дзе грэюць словы», складаюць вершы Міколы Чарняўскага пра Радзіму — Беларусь і малую радзіму — Буда-Кашалёўскі край, матчыну калыску, бацькоўскую хату. Тут і творы пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра нялёгкі пасляваенны час, адраджэнне краіны і басаногае, паўгалоднае дзяцінства.

На любоў мне скардзіцца ці трэба?

Першая, каго я палюбіў,

Скібка хлеба, з асцюкамі хлеба, —

Ён як госць у нашай хаце быў.

(«Скарынка»)

Многія творы аўтар прысвячае сваім землякам, настаўнікам, а таксама калегам па пяры, пісьменнікам, ды дзеячам культуры з трагічным лёсам («І ў сэрцы, і ў календары», «Горкі вырай», «Цяльняшка Платона Галавача», і іншыя). Да слёз кранае верш «Сустрэча», прысвечаны сябру — цудоўнаму беларускаму паэту Міколу Маляўку. А ў вершы, прысвечаным Вячаславу Статкевічу, лірычны герой гаворыць:

І калі заплача сэрца ў скрусе

І яго астудзяць скразнякі, —

Я да песні роднай прытулюся,

Як да цёплай матчынай шчакі.

(«Іду да песні…»)

Творы ў зборніку тэматычна розныя. Але ўсе адлюстроўваюць хваляванне неспакойнага сэрца: творца піша менавіта пра тое, да чаго неабыякавы. І ўдзячны памяці, што зберагла ўспаміны, і сэрцу, што іх сагравае. Успамінаючы свае маладыя гады, жыццёвыя дарогі, паэт праўдзіва адзначае:

Каб зноў усё пражыць —

Жыцця ўжо мала.

Я ўдзячны памяці,

Што гэта ў ёй збярог,

І сэрцу, што ўспаміны сагравала.

(«Калі б вярнуцца я ў маленства мог…»)

Ёсць у зборніку і вялікая падборка трыялетаў «Вокны ў хаце — тыя ж вочы маці…», прысвечаная Анатолю Грачанікаву. У гэтых творах чытач знойдзе шмат глыбока філасофскіх, павучальных радкоў:

Не бойцеся з мінулым расставацца:

З мінулым жыць — сумнення крыж насіць.

***

Жыць хочаш без пакут — не будзь зайздросным.

***

Нішто ў жыцці нам лёгка не даецца.

А хіба ў гэтым шчасце — лёгка жыць,

Калі душу, як боль, не ўзварушыць?

***

У кожным успаміне — свята ёсць.

***

Сумленнасць наша за багаццем не ўзрастае:

Яго нажыць сумленна — не для ўсіх…

А колькі паэтычных знаходак у творах! Тут і «зоркі-цікавеньчыкі», і «чоўнікам гайдаецца месяц у вадзе», і «скідае верасень абновы, кляновым лісцем пахне ноч»…

Другі раздзел кнігі Міколы Чарняўскага складаюць празаічныя творы пад агульнай назвай «Як пад бацькавай грушай пастаяў…» (з жыццёвых быляў). Некаторыя з іх пабачылі ўжо свет у часопісе «Полымя», атрымалі ўхвальныя водгукі і крытыкі, і чытачоў. Гэта цудоўныя замалёўкі — успаміны аўтара пра сваё маленства і землякоў, расповеды аб некаторых рэаліях сучаснага жыцця. Як і ў многіх паэтычных творах, у празаічных таксама сустракаюцца і дасціпны гумар, і з’едлівая сатыра. Галоўнае ж у змесце — любоў і замілаванне да роднай зямлі, аднавяскоўцаў, землякоў і ўсіх добрых людзей, з якімі пісьменніка зводзіў лёс.

Успамінаючы родныя мясціны, сустрэчы і гутаркі з землякамі, ён піша: «…пагаварыў, разгавеўся душою і сэрцам, апынуўшыся ў палоне ўспамінаў, і, здаецца, у бацькавым садзе пад грушкаю пастаяў, слухаючы таемна-ажыўлены пошапт лісця, — быццам гаворку ўсіх, хто сыходзіўся пад ёю ў нядзельныя дні, каб, як сад у вясновыя прымаразкі, прычасціцца дымком самакрутак, падзівіцца яе пладаноснай шчодрасці, адчуць сябе часцінкаю зусім не райскага, такога звычайнага зямнога спакою…

І яшчэ не-не ды падумаецца часам: а якімі праз гады ўспомняць нас — мяне, цябе, усіх, хто доўжыць сёння свой род на зямлі?..»

Пытанне гэтае сведчыць аб вялікай адказнасці аўтара за зробленае, сказанае, напісанае.

Міхась Сліва

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 235 раз
Другие материалы в этой категории: « Прамоўлена сэрцам Пяць ключыкаў »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии