Вторник, 23 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Яшчэ адзін сон дзьмухаўца

  • Понедельник, 24 июня 2019 10:08

19 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася трэцяя лекцыя з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца», прысвечаных біяграфіі Элізы Ажэшкі.

«Каханне першае і апошняе» – такую яна мела назву. Аўтар цыкла такім чынам – праз гэтую назву, а таксама на падставе некаторых фактаў – выказвае меркаванне, што, нягледзячы на два шлюбы і некалькі рамантычных гісторый, у жыцці пісьменніцы было толькі адно сапраўднае каханне, якое ўплывала на ўсё яе жыццё і нязменна адбівалася ў творчасці, -- доктар Зыгмунд Свянціцкі. Аргументы на карысць такога меркавання досыць паказальныя: ад россыпу «медыцынскіх» эпітэтаў і герояў-лекараў у творах да змянення подпісу «Ажэшка-Нагорская», які пані Эліза пачала ставіць у лістах пасля вянчання з адвакатам Нагорскім, на ранейшае «Ажэшка». Змяненне гэтае адбылося пасля візіту да пісьменніцы доктара Зыгмунда Свянціцкага праз трыццаць гадоў пасля іх растання. Кропку ў гэтай гісторыі кахання паставіў сам лёс: абодва памерлі ў адзін год, у адзін месяц, на адным тыдні, з розніцаю ў тры дні. Краіна ж праводзіла іх у  апошні шлях адначасова, хвіліна ў хвіліну.

Лекцыя пра каханне выбіваецца з храналагічнага парадку, па якім будуецца цыкл. Наступная, чацвёртая лекцыя, якая адбудзецца 26 чэрвеня, вяртае аповеду пра Элізу Ажэшку храналогію, але і яна мае сваю тэматычнасць. «Бізнес-пані» – такую яна атрымала назву. Ахопіць час ад канца 1869 да 1882 года і закране не толькі тэму дзелавой хваткі пісьменніцы, але і яе творчасць гэтага перыяду. Магістральныя творы дзесяцігоддзя – «Марта» і «Мейр Эзафовіч» – прынеслі Элізе Ажэшцы славу не толькі на яе роднай зямлі.

Аўтар цыкла запрашае на свае лекцыі ўсіх, каму цікава летнім вечарам паслухаць пра тую, якая жыла, пісала, марыла і пакутавала больш за стагоддзе таму, з тым каб праз чутае здолець убачыць яе на свае вочы.

 

«М»

Прочитано 694 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии