Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Сны самотнага дзьмухаўца». Лекцыя IV

Пра Ажэшку без пафасу — як пра чалавека, а не бронзавы бюст.

26 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягваецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі «Сны самотнага дзьмухаўца».

Лекцыя чацвёртая: «Бізнес-пані».

24 ліпеня 1879 года Эліза Ажэшка атрымлівае пасведчанне аб адкрыцці ў Вільні кнігарні з правам гандлю кніжкамі на ўсіх мовах, акрамя яўрэйскай, і бібліятэкі з правам трымання ў ёй кніжак на ўсіх мовах, акрамя польскай. Чым была кнігарня ў тагачасным разуменні слова і з’явы? Прынамсі, у Элізы Ажэшка і суполкі? Кніжная крама, чытальная зала, бібліятэка, рэдакцыя і выдавецтва — пяць у адным. Пані Эліза працавала як заснавальнік, дырэктар, рэдактар, выдавец, маркетолаг і рэкламны агент адначасова, і ўсё гэта — не выязджаючы з Гродна. Справаздачы ад партнёраў у Вільні яна атрымлівала кожны тыдзень і раз на месяц — фінансавыя падрабязнасці. Трохі непакоілі яе гэтыя партнёры — «адзін экстрафлегматычны, другі ультрахалерычны, адзін паўзе як чарапаха, другі нясецца, як лакаматыў»…

Першы бізнес — «на словах»: фабрыка рукавічак.

Нешта трэцяе паміж «Ісусам Хрыстом» і «Ізабэлай Іспанскай».

Канкурэнт Завадскі “рве сабе з галавы валасы”.

Argus, Bodziec, Cerber, Dzwonek — A, B, C, D?  

Пра акалічнасці існавання ў Вільні кнігарні «Эліза Ажэшка і С-ка»: краўдфандынг і «партызанскі маркетынг» ХІХ стагоддя.

Пачатак а 18-ай.

Сачыце за падрабязнымі анонсамі на партале «Сугучча» і афіцыйнай старонцы часопіса «Маладосць»

Расклад на ліпень хутка будзе! 

Прочитано 732 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии