Понедельник, 22 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Валачобнік з Прыдзвіння

  • Воскресенье, 14 июля 2019 07:58

У мінскім выдавецтве “Тэхналогія” выйшла кніга выбранай паэзіі Сяргея Панізьніка.

Чытаю вершы шукальніка беларускага мастацкага свету, якія ў большасці сваёй даўно знаёмыя, -- і адчуваю, што адкрываю таленавітага творцу наноў. Сяргей Панізьнік кнігай “На падкове Дзвіны” не падсумоўвае свой паэтычны лёс, а разам з укладальнікам Аксеняй Тарасевіч вядзе чытача да новых прастораў. “… сакрэт шчасця, насамрэч, вельмі просты: яно ў незвычайнай прыгажосці моманту, у вяртанні да роднага парога, у быцці з блізкімі, у супакоі й сяброўстве, -- піша Аксеня Тарасевіч. – Менавіта такім простым шчасцем спяшаецца падзяліцца Сяргей Панізьнік у сваёй новай кнізе. Дасведчаны крытык не ўбачыць тут мудрагелістых метафар і складаных формаў – але будзе здзіўлены, як арыгінальна, натуральна, а галоўнае, шчыра гаворыць аўтар пра жыццёвыя, філасофскія рэчы. Прыдзвінскія напевы арганічна ўплятаюцца ў канву твораў, у якой уважлівы чытач напэўна знойдзе натхненне, сягаючы таго самага глыбіннага, роднага і крыху прызабытага ў нашай рухомай рэчаіснасці беларускага космасу”.

Першы раздзел – “Зялён наш бор!” . “…там, дзе нарадажаюцца вершы… Вершы ахвотней прыходзяць і шчырэй прамаўляюцца там, дзе сам з’явіўся на свет. Для мяне – гэта мёрскі бераг Прыдзвіння…” (С. Панізьнік). Паэзія Сяргея Сцяпанавіча напоўнена фальклорнымі матывамі. У вершах духоўныя вытокі вызначаюць крыніцы народнай мудрасці, свежасць ад якіх напаўняе ветразі і нашага сённяшняга жыцця. У кнізе “На падкове Дзвіны” – процьма тапанімічных пазнак. Лявонпаль (ранейшыя найменні – Лількі, Чурылавічы) – зразумела, у цэнтры. Лявонпаль шчыруе і гаспадарыць. А яшчэ нас чакаюць сустрэчы з хутарам Бабышкі, вёскамі Ільмовікі, Паташня, Рыбачкі, Латышы, Пуцінава, Дрыса…І ўсе згадкі настолькі натуральныя, што не выклікаюць ніякіх сумненняў у сапраўднасці беларускага светапогляду паэта. “Мае радаводныя карані – на Прыдзвінні, між Дзісной і Друяй. Пры нагодзе пішуць, што пісьменнік са сталіцы наведаў сваю малую радзіму. Якая крыўда глыбінцы, нашым радаводным вытокам…” (С. Панізьнік).

“Лявонпальская метраполія Лапацінскіх”, “Дрыса – стырно гарадоў”, “І здзейсніцца Дзісна!”, “Рэквіем па ахвярах Асвейскай трагедыі”, “Белая царква ля Чарэі”… Ад твора да твора выбудоўваецца паэтычная тапанімічная энцыклапедыя края. Вершы “з адрасамі” нельга чытаць без хвалявання. Пэўна, тым і блізкая, моцная для чытача паэзія Сяргея Панізьніка, што нагадвае нам пра нашы родныя куточкі.

Новая кніга С. Панізьніка нагадала пра папярэдніх дзесяцігоддзяў зборнікі руплівага мастака слова: “Кастры Купалля” (1967), “Палявая пошта” (1972), “Крыло надзеі” (1975), “Чало і век” (1979), “Адкуль вясёлка п’е ваду”(1981), “Слова на дабрыдзень” (1982), “Мацярык” (1985), “Жыцень” (1986), “Мы – грамацеі” (1989), “Стырно” (1989), “А пісар земскі…” (1994), “Сустрэча роднасных сусветаў: пераклады і вершы” (1997), “Золкая зёлка” (1999), “Пры сьвячэнні…” (2004), “Дабравест: Песні на словы Сяргея Панізьніка” (2006), “Літары ў расе: зборнік вершаў для дзяцей” (2010), “На ўсе вякі…: Зборнік вершаў на беларускай мове і ў перакладах на англійскую і на французскую мовы” (2011), “Нас – многа! Гадоў увершаваныя радкі” (2012), “Аўтографы. З кніжніцы Сяргея Панізьніка (1960 – 2011) (2016), “Гасцінцы з пуцявін-гасцінцаў: вершы-вершаняты” (2016), “Выбранае: паэзія за паўстагоддзя творчай працы” (2017), “Аблічча сустрэчаў: нататкі” (2017)… Бібліятэка, якая назбірвалася болей як паўстагоддзя няпростага жыццёвага і мастацкага лёсу Сяргея Панізьніка. Бібліятэка праўды і веры, надзеі і ўзлёту. Бібліятэка любові да роднага краю!.. І новая кніга – дастойны працяг.

Кастусь Ладуцька

Прочитано 265 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии