Воскресенье, 18 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Цуд. Страчаны і ўваскрэслы

  • Среда, 14 августа 2019 11:50

Калі мне было 8 гадоў, 31 снежня, як звычайна, чакаў падарункаў ад дзядулі ў чырвоным халаце і з барадой. Але ў гэты дзень бацька быў не ў гуморы, і калі я падышоў з пытаннем, ён сказаў, што Дзеда Мароза не існуе. Гэта была трагедыя. Забойства. Забойства веры ў цуд. Было б цікава скласці статыстыку, колькі Дзядоў Марозаў «памірае» штогод.

Але ці можна насамрэч забіць цуд? Адказ на гэтае пытанне — у кнізе Надзеі Ясмінска «Мора ў чамадане, альбо Казка вяртаецца». Пісьменніца працуе ў такім напрамку, як магічны рэалізм, умела спалучаючы элементы чарадзейства і рэальнае жыццё. Сюжэт будуецца на тым, што галоўная гераіня Марышка Лапіна, школьніца, а ў вольны час «цудасышчык», выявіла, што ў яе дом засяліўся таямнічы і падазроны сусед. Яна адразу разумее, што ён чараўнік, і спрабуе даведацца яго сакрэт, уключаючы ўсю сваю кемлівасць і вопыт дэтэктыва для раскрыцця гэтай справы.

Шмат у чым гэтая кніга падобная на звычайную савецкую дзіцячую казку, бо ў галоўнай гераіні самыя выдатныя і добрыя жыццёвыя ўстаноўкі: цікаўнасць, жаданне дапамагчы, любоў да школы і сяброў, цудоўныя адносіны з мамай. Ніякай ляноты, жадання збегчы са школы, сварак з роднымі ў яе няма. Да радасці бацькоў, якія купяць гэтае выданне, у ім няма ніводнай згадкі пра гаджэты — дзеянні адбываюцца ў тыя часы, калі людзі яшчэ актыўна карысталіся хатнім тэлефонам. Кніга вучыць простым і добрым каштоўнасцям, падказвае, як знайсці чараўніцтва. Цуд — рэч вельмі старажытная, але ж... Ёсць антыкварныя крамы, закінутыя будынкі і шмат чаго яшчэ.

Можна ўбачыць таксама пераемнасць з больш даўнімі казкамі: напрыклад, пасланы злымі ведзьмакамі дзікі вінаград, лозы якога падымаюцца з зямлі, з цемры, пакрываючы ўвесь будынак, імкнуцца дабрацца да святла наверсе дома і закрыць яго, апускаючы горад у змрок.

Кніга, прызначана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, але не пакіне абыякавымі і дарослых. Ёсць у ёй і актуальныя праблемы нашага грамадства. Па-першае, булінг у школе. Мы чытаем, што ў класе быў хлопчык-хуліган, які кідаў у сваіх аднакласнікаў яблыкі, хаміў і абражаў. Потым мы даведаемся, што і самога хлопчыка цкавалі ў яго ранейшай школе за галечу. Па-другое, наша ментальнасць: калі большасць баіцца глядзець далей базавых патрэб, бытавых, звыклых умоў. А вось апісвае стары, знаёмы Марышкі, паводзіны свайго сабакі: «Калі я адпушчу яго, Буль-Буль зноў пачне піць з лужыны. Проста дзіўна, як яго прыцягвае ўсё, што знаходзіцца за межамі яго міскі!»

Цікавы вобраз матулі галоўнай гераіні — тыповай сучаснай жанчыны. Яна прытрымліваецца здаровага харчавання, часам, праўда, п’е залішне кавы з-за нервовай працы, якой шмат часу аддае і дома. Мужа няма. Чым займаецца дачка, ёй асабліва не цікава — абы была накормленая...

Сюжэт дынамічны, мова простая і зразумелая — зрэшты, усё, як і павінна быць у дзіцячай казцы. Кніга цікавая: дзецям — цудамі і прыгодамі, бацькам — дэманстрацыяй праблем іх дзяцей і грамадства.

Максім Жук

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 102 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии