Воскресенье, 17 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Паэты планеты»: беларуская кніга Юсцінаса Марцінкявічуса

  • Четверг, 03 октября 2019 09:19

Серыя «Паэты планеты» (Выдавец Зміцер Колас) папоўнілася зборнікам «Выбраная лірыка» Юсцінаса Марцінкявічуса. Наклад выдання – 250 асобнікаў.

Пераклады ажыццёўлены з кніг літоўскага паэта, выдадзеных у Вільнюсе на роднай мове класіка сусветнай літаратуры ў 1979, 2005, 2012 гадах. Анатацыя на беларускім выданні сведчыць: «Юсцінас Марцінкявічус (1930 – 2011) – прызнаны класік літоўскай паэзіі другой паловы мінулага і пачатку цяперашняга стагоддзя. Яго паэзіі ўласцівы тонкі лірызм, які арганічна спалучаецца з адметнаю публіцыстычнасцю…»

Варта нагадаць, што да перакладу паэтычных і празаічных твораў Ю. Марцінкявічуса ў Беларусі ў розныя гады звярталіся Генадзь Бураўкін, Васіль Вітка, Артур Вольскі, Сяргей Грахоўскі, Хведар Жычка, Алесь Звонак, Валянцін Лукша, Павел Марціновіч, Уладзімір Паўлаў, Алесь Разанаў, Язэп Семяжон, Янка Сіпакоў, Максім Танк, Нэлі Тулупава, Уладзімір Шахавец і іншыя. У 1981 годзе выйшла першая беларуская кніга Ю. Марцінкявічуса – «Трава і камень». У 1983 годе альманах «Братэрства» надрукаваў і такі твор літоўскага мастака слова – «Дзённік, што не мае датаў».

У «Выбранай лірыцы», якая толькі што пабачыла свет, перакладчыкамі вершаў літоўскага паэта выступаюць Алесь Разанаў, Лявон Баршчэўскі, Рыгор Барадулін.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 539 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии