Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніжная серыя – ад Кацярыны Хадасевіч-Лісавой

  • Понедельник, 25 января 2021 08:16

Сярод кніг, якія Выдавецкі дом «Звязда», будзе прэзентаваць на XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, што пройдзе з 18 па 21 лютага, ‒ зборнік казак Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Казкі прынцэсы Агнэсы». Выданне пабачыць свет у адмысловай аўтарскай серыі «Казкі кніжнай феі».  

Кацярыну Хадасевіч-Лісавую добра ведае юны чытач Беларусі. А ў апошні час творы яе пачалі перакладацца на іншыя мовы – рускую, казахскую, уйгурскую, туркменскую, а таксама на кітайскую. Выдавецкі дом «Звязда», выдаючы кнігі К. Хадасевіч-Лісавой, прыйшоў да высновы, што добра было б мець адмысловую аўтарскую серыю гэтай пісьменніцы. І як вынік – унікальны праект «Казкі кніжнай феі».

У зборніку «Казкі прынцэсы Агнэсы» – тры творы, якія запрашаюць юнага чытача ў дзіўны, прыгожы свет, дзе гаспадараць любоў і дабрыня, шчырасць і справядлівасць. І ніякія зайдрасць, варожасць не здольны іх перамагчы.

Надзвычай прыгожа аформіла кнігу казак мастачка Анастасія Балыш. Наклад выдання – 1100 экзэмпляраў. У зборніку, які аб’яднаў пад адной вокладкай тры казкі («Загадка прынцэсы Агнэсы», «Пачастунак для яго Вялікасці», «Шахматная каралева»), ёсць яшчэ і гульня «Твой ход!».

«Звязда» і пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая запрашаюць чытачоў на кніжную выстаўку – Мінск, Пераможцаў, 14. Нагадаем, што пройдзе яна з 18 па 21 лютага 2021 года. Літаральна кожны дзень у наведвальнікаў будзе магчымасць сустрэцца з аўтарам «Казак прынцэсы Агнэсы», набыць і гэту і іншыя яе кнігі, атрымаць ад спадарыні Кацярыны аўтограф.  

Мікола Берлеж

Прочитано 748 раз