Воскресенье, 05 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку»: Беларускі экслібрыс

Фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку», які пройдзе ў музеі «Замкавы комплекс “Мір”» у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна 20 чэрвеня 2020 года ў фармаце анлайн-рэжыма, уключае цэлы шэраг прэзентацый, «круглых сталоў» як дыскусійных пляцовак і выставак.

Адна з выставак – «Беларускі экслібрыс: ад БССР да незалежнай Беларусі». Расказвае даследчык айчыннага экслібрыса, мастацтвазнаўца Ала Зміёва:

– Мастацкім куратарам выстаўкі кніжнага знака ў Міры выступае член беларускай «ФИСАЕ» (Міжнароднай федэрацыі таварыстваў аматараў экслібрысаў), графік, аўтар многіх экслібрысаў Вольга Крупянкова. Па-першае, праз выстаўку, якую, безумоўна, мы шырока пакажам у Інтэрнэт-прасторы, хацелася б нагадаць пра выключна багатыя традыцыі ўвогуле беларускага бібліяфільства ў XIX – XX стагоддзях. Прадстаўляючы экслібрысы, створаныя за апошнія 100 гадоў, мы ўсё адно праз многія кніжныя знакі зазіраем у розныя часіны. Па-другое, вельмі хочацца паказаць шматаблічча мастакоў, якія літаральна не пашкадавалі сябе, выяўляючы творчыя вышукі менавіта праз экслібрыс.

Як шмат кніжных знакаў будзе прадстаўлена на выстаўцы?

– Роўна 100!.. Гэта – і працы Анатоля Тычыны, Яўгена Ціхановіча, Арлена Кашкурэвіча, Георгія Паплаўскага, Мікалая Лазавога, Міколы Селешчука, Міколы Рыжага, Уладзіміра і Міхаіла Басалыгаў, Генадзя Грака, Уладзіміра Правідохіна…

– Уражлівы збор імёнаў!..

– А дадайце да іх яшчэ і Юрыя Якавенку, Рамана Сустава, Вольгу Крупянкову, Таццяну Сіплевіч, Ганну Ціханаву… Эстампы выкананы ў розных графічных тэхніках: афорт, літаграфія, ксілаграфія, лінагравюра. Творы, якія прыедуць у Мір агульнай экспазіцыяй, – з розных прыватных калекцый. У тым ліку – з калекцыі вядомага беларускага збіральніка экслібрысаў Алега Судлянкова. На выстаўцы мы пакажам і айчынныя кніжныя выданні, якія прысвечаны беларускаму экслібрысу.

Нагадаем, што фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку», які быў заснаваны ў 2019 годзе, праводзіцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама і Карэліцкага райвыканкама.

Мікола Берлеж

Ілюстрацыя: Нацыянальны гістарычны музей

Прочитано 413 раз