Пятница, 23 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Маральны выбар ды прадуктовыя крамы

  • Среда, 14 октября 2020 12:51

Ёсць уяўленне пра тое, што паэзія — гэта заўсёды пра ўзнёслае і філасофскае, пра эмоцыі і пошук адказаў на пытанні, пра моцныя пачуцці, адлюстраванне якіх аўтар бачыць ва ўсіх праявах навакольнага свету. Даволі рэдкі выпадак — вершы з лёгкім стаўленнем да жыцця. Напэўна, любому аўтару бывае цяжка захоўваць баланс паміж уласнымі вобразамі і адчуваннямі і той мяжой зразумеласці для чытача, за якую нельга выходзіць, калі хочаш быць хаця б крыху прачытаным.

Спосабаў для стрымлівання сябе ад пераходу гэтай мяжы дастаткова: іронія, бытаапісанне, увядзенне інтэртэксту і г. д.

Сабіна Брыло — майстар спорту па балансаванні паміж філасофскасцю і зразумеласцю, у чым лёгка ўпэўніцца, прачытаўшы зборнік «Я и другие люди». Сабіна Брыло — аўтарка, за якой замацаваны вельмі канкрэтны і адметны стыль. Яе тэксты чытаюцца лёгка, прадстаўляюць сабой імклівасць і канцэнтраванасць думкі: за тры-чатыры страфы або нават радкі паэтка складае выявы жыцця, статычныя сюжэты. Але ў гэтай статыцы, быццам адкрыццё, быццам перспектыва на палотнах майстроў Рэнесансу, праяўляюцца дадатковыя, нечаканыя сэнсы звыклых слоў і вобразаў. Жывапіснасць — сапраўды тая якасць, якая прысутнічае ў вершах С. Брыло, прычым гэтая жывапіснасць хутчэй нацюрмортная, чым пейзажная. Замест таго, каб спрабаваць агарнуць і растлумачыць усе абставіны прадстаўленай сцэны, аўтарка засяроджваецца на дэталях і праз іх расказвае гісторыі.

Яшчэ адной адметнасцю аўтарскага стылю, які вельмі заўважна ўплывае на эфект ад кожнага тэксту, з’яўляецца прастата мовы, нават у нейкім сэнсе непаэтычнасць. Такі выбар і расстаноўка слоў могуць падацца адначасова наіўнымі, і іранічнымі, і сур’ёзна кантрастуюць з  філасофскай насычанасцю тэкстаў і ад гэтага чытацкае ўражанне толькі ўзмацняецца. Сабіна Брыло выкарыстоўвае простыя словы для раскрыцця няпростых тэм. Але і гэтае абазначэнне, напэўна, не да канца карэктнае, бо часам бывае складана вызначыць, што для чаго выкарыстоўваецца, што з’яўляецца ў тэксце першасным. Ці падбіраюцца патрэбныя словы для раскрыцця ідэі або думка сама па сабе вырастае з гульні слоў? Простая мова зблытвае ўсе спробы адказаць на гэтае пытанне. Ва ўсялякім выпадку, кожная гульня слоў, якая адкрывае новыя сэнсы, вылучаецца з тэксту толькі ў чытацкім успрыманні. Стыль маўлення поўнасцю змывае з іх адчуванне загадкавасці, адчуванне адкрыцця таямніцы.

туман опускается

чтобы глаза человека

отдохнули от

наружной рекламы

 предупреждающих и запрещающих знаков

архитектуры

перспективы

ландшафта

 туман опускается до тебя

и разрешает

 побыть слепым

не выходить наружу

Часам гісторыі, якія атрымліваюцца ў аўтаркі, падаюцца занадта жыццёвымі, проста назіральнымі, пазбаўленымі той чароўнай дадатковай глыбіні, аднак гэта бывае рэдка. Часам складзеныя з жыццёвых дэталяў нацюрморты пачынаюць распавядаць не зусім тое, што мы ад іх чакаем, — паўстаюць не кропкамі сюжэту, сабранымі ў адну карціну, а асобнымі сімваламі.

Прачытаўшы зборнік, лёгка адзначыць тэмы, якія найбольш хвалююць аўтарку. Сюжэтнае ядро тэкстаў часцей за ўсё — або каханне, або найвышэйшыя сілы. Замест таго, каб рамантычна супрацьпастаўляць іх рэчаіснасці, аўтарка пачынае іранічна гуляцца з імі, упісваць у рэчаіснасць, агортваць ёю. Сярод прыкмет рэальнасці паэтку найбольш цікавяць медыя, рэклама. Яны вельмі часта сустракаюцца на шляху сюжэтаў.

Нягледзячы на тэматыку, эмоцый у чыстым выглядзе ў тэкстах Сабіны Брыло вельмі мала. Аўтарка быццам займае пазіцыю збоку, ставіцца да іх вельмі разважліва, з цікаўнасцю назіральніка і даследчыка.

Напэўна, самая цікавая адметнасць тэкстаў Сабіны Брыло — гэта тое, як у іх будуюцца стасункі паміж матэрыяльным і нематэрыяльным. Гэтыя абстрактныя паняцці займаюць раўнаважныя пазіцыі, уступаюць у дыялог, замяняюцца адно адным і апісваюцца адно праз аднаго ў самых розных варыяцыях. Духоўнае — пачуцці, эмоцыі, вышэйшыя сілы — губляюць афарбоўку «высокасці», узнёсласці, а матэрыяльнае — афарбоўку нецікавасці для мастацкага тэксту. Гэта прысутнічае ва ўсім зборніку і паўстае, напэўна, адным з галоўных яго матываў. Але найбольш заўважнай і выразнай гэтая адметнасць становіцца там, дзе ў тэкст уключаюцца рэлігійныя тэмы. Бог, як ні дзіўна, часцей ідзе поруч не з каханнем, а з медыя і рэкламай. Адметная, максімальна непавярхоўная гульня з ідэяй свабоды волевыяўлення, свабоды выбіраць. Усё аднолькава нязначна і аднолькава важна, усё ўплывае на нас, але апошняе слова належыць нам. І ў цяжкім маральным становішчы, і ў прадуктовай краме.

Я в одиночестве.  Нет никакого Бога.

Никакой мамы с ее волшебной грудью,

 в которой бьется ее больное сердце.

И вообще никто за меня не бьется.

Я просыпаюсь (если спал) в мире,

полном тревоги, мусора и товара,

который никто б не купил, если б

не реклама.

Если бы не реклама,

я бы, возможно, не спал и не просыпался.

Зразумела, што гэта так ці інакш размова пра каштоўнасці, вечныя і сучасныя. Але, па-першае, размова гэтая вядзецца вельмі проста і настолькі не пляската, наколькі магчыма. Па-другое, у вершах Сабіны Брыло абсалютна адсутнічае ацэнка, што неверагодна для любой размовы пра каштоўнасці. Ніякага добра / дрэнна, ніякага нізкае / высокае. Усё напісана тымі ж фарбамі, на тым жа палатне, усё аднолькава надзелена аб’ёмам і глыбінёй. Сэнсы і якасці, якімі мы надзяляем чорны і белы колер, — толькі наша праблема. Усё раўнапраўна ў руках мастака, любая няроўнасць — прадукт глядацкага ўспрымання.

Дар’я Смірнова

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 60 раз