Вторник, 14 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У пошуках ісціны

  • Суббота, 14 декабря 2019 01:45

Народная прымаўка вучыць: «Здзівіш — пераможаш!» Гэта можна сказаць і пра арыгінальную, нестандартную кнігу прозы Міколы Гарбачова, якая сёлета пабачыла свет у Мінску ў выдавецтве «Медысонт». Інтрыгуе ўжо назва: «Шлях да ісціны»,  — міжволі ўзнікае жаданне хаця б узяць у рукі гэтае выданне, пагартаць старонкі...

Цікавасць з’яўляецца з першага раздзелу кнігі, які называецца «Абрысы будучыні». У падзеях, тэндэнцыях мінулага і сучаснага аўтар спрабуе ўбачыць абрысы будучыні Беларусі, сваёй малой радзімы і асабістых лёсаў тутэйшых людзей. Не пакінуць абыякавымі апавяданні з красамоўнымі назвамі: «Дарога ў заўтра», «Вырашальны дзень», «Талака», «Моўныя карані». Гэтыя літаратурныя творы аздоблены сакавітымі эпітэтамі і параўнаннямі, займальна, з захапленнем чытаюцца. Некаторыя з іх аўтар змяшчаў для абмеркавання ў інтэрнэце. У кнізе прыводзяцца самыя розныя меркаванні, якія карыстальнікі пакідалі ў сеціве. Прытым надрукаваны яны без скарачэння і рэдагавання, на беларускай і рускай мовах, што захоўвае непаўторную адметнасць, своеасаблівасць кожнага з каментарыяў.

Спроба аўтара злучыць у адно цэлае перавагі кнігі як крыніцы разнастайных ведаў аб навакольным свеце і інтэрнэту як бязмежнай інфармацыйнай павуціны выклікае цікавасць і адабрэнне. Вядомая народная мудрасць сцвярджае: «Толькі ў спрэчках нараджаецца ісціна!». Таму інтэрнэт-спрэчкі на актуальныя тэмы ўспрымаюцца лагічна і да месца.

У апавяданнях і інтэрнэт-дыскусіях Міколы Гарбачова знайшлі адлюстраванне такія важныя тэмы, як працэс фарміравання беларускай нацыі і ўтварэння Беларусі як суверэннай, незалежнай краіны, інтэграцыя Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы, цяперашнія падзеі ва Украіне, у Сірыі і на Блізкім Усходзе, роля Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў для беларускага народа і многія іншыя. Яны будуць цікавыя ўсім, каму неабыякавы лёс краіны.

Тамара Краснова-Гусачэнка

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 690 раз