Пятница, 19 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пабачыў свет 95-ы том у серыі «Беларускі кнігазбор»

  • Четверг, 29 марта 2018 13:30
Пабачыў свет 95-ы том у серыі «Беларускі кнігазбор». Гэтым разам прадстаўлены проза і публіцыстыка пісьменніка, якога можна смела лічыць сумленнем беларускай літаратуры, — Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча.
У зборнік, укладзены Генрыхам Далідовічам — малодшым таварышам празаіка, увайшлі апавяданні, аповесць «Між двух агнёў», раман «Камень з гары», публіцыстыка. Найлепшае з творчай спадчыны Уладзіміра Дамашэвіча (1928—2014) сведчыць пра надзвычай выразнае імкненне пісьменнікаў яго пакалення пісаць праўду. Быў Васіль Быкаў, быў Алесь Адамовіч, але поруч ішлі яшчэ літаратары, творы якіх і зараз можна смела лічыць мастацкімі дакументамі праўдзівага адлюстравання беларускай рэчаіснасці, — Вячаслаў Адамчык, Аляксей Карпюк і, канешне ж, Уладзімір Дамашэвіч. Яго раман «Камень з гары», напісаны напрыканцы 1960-х — у пачатку 1970-х гадоў, 20 гадоў знаходзіўся пад забаронай. Публікацыя ў 1990 годзе высокапраўдзівага твора, прысвечанага жыццю і творчай інтэлігенцыі і ўвогуле ўсёй Беларусі на пэўным адрэзку часу, стала прыкметнай падзеяй у беларускім літаратурным працэсе.З цікавасцю чытаюцца і публіцыстычныя артыкулы, сабраныя ў кнізе. Многія пазіцыі, выкладзеныя ў нарысах, прамовах на пісьменніцкіх з'ездах, якія друкаваліся ў «Маладосці», «Полымі», «Крыніцы», актуальныя і зараз. Як для літаратуры, так і для грамадскага жыцця.
 
Сяргей Шычко
Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Уладзімір Дамашэвіч у «Беларускім кнігазборы»

Прочитано 1126 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии