Воскресенье, 18 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мастацкая літаратура збліжае народы

  • Пятница, 31 августа 2018 09:20

З гэтым перакананнем у арганізацыі міжнародных літаратурных сувязяў і працуюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”, вылучаючы розныя ініцыятывы.

Не першы год (дзеля дакладнасці адзначым – з 2015 года) у Мінску ў лютым падчас Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу праводзіцца Міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”. А яшчэ па традыцыі, якая бярэ адлік з 2007 года, у межах святкавання Дня беларускага пісьменства праходзіць міжнародны “круглы стол” беларускіх і замежных пісьменнікаў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. За розныя гады ўдзельнікамі “круглых сталоў” у Мінску, Быхаве, Смаргоні і іншых гарадах краіны сталі пісьменнікі з Сербіі, Чарнагорыі, Польшчы, Казахстана, Таджыкістана, Кітая, Балгарыі і іншых кріан.

Сёлета “круглы стол” (сваю работу ён пачне а 12-й гадзіне 1 верасня) праходзіць у Варацэвічах ў раённым музейным комплексе імя Напалеона Орды. Іванаўская зямля, Берасцейскі край сустракаюць літаратараў з Казахстана, Латвіі, Расіі, Эквадора, Украіны, Кыргызстана, Кітая, Узбекістана, Польшчы, Літвы. Расійскую Федэрацыю прадстаўляе найбольшая дэлегацыя. З Башкартастана прыехала паэтэса Зульфія Хананава. Яе творы ўжо друкуюцца ў перакладзе на беларускую мову – у газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Маладосць”. З Татарстана – кіраўнік музея Янкі Купалы ў Пячышчах Рыма Абызава. З Масквы – галоўны рэдактар часопіса “Роман-газета” празаік Юрый Казлоў, намеснік старшыні ФНКА “Беларусы Расіі” Валерый Казакоў.

У пярэдадзень сустрэчы надрукаваны пераклады пісьменнікаў, якія ўдзельнічалі раней ці ўдзельнічаюць сёлета ў “круглым стале”, у розных літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных выданнях Беларусі, -- у перакладзе на беларускую і рускую мовы. Да “круглага стала” выйшаў нумар часопіса “Маладосць” з перакладамі з розных нацыянальных літаратур. “Мастацкая літаратура” падрыхтавала альманах “Сугучча. Беларусь – Расія”, якія будзе прэзентаваны ў Варацэвічах. У альманаху выступаюць паэты Рэнат Харыс, Роберт Мінулін, Зульфія Хананава, празаік Валерый Казакоў і іншыя пісьменнікі. Публікацыямі, звязанымі з развіццём міжнародных стасункаў беларускай літаратуры, адзначаны апошнія нумары газет “Літаратура і мастацтва”, “Союз Евразия”. Так што, будзе пра што пагаварыць пісьменнікам з розных краін. Несумненна, у цэнтры дыскусій акажацца пытанне мастацкага перакладу, шляхоў да зносін мастацкага слова розных народаў. Вось і выступленне пісьменніцы з Эквадора Давіны Пасос носіць такую назву – “Пераклад – міжкультурнае звяно сувязяў”. А кандыдат філалагічных навук з Казахстана Святлана Ананьева раскажа пра рэаліі і перспектывы беларуска-казахскіх літаратурных кантактаў. Цікавы ўдзельнікам “круглага стала” будзе і вопыт літаратурнага працэсу ў іншых кутках свету. Зульфія Хананава прапанавала да “круглага стала” тэму “Развіццё башкірскай літаратуры ва ўмовах шматнацыянальнай дзяржавы”.

Сяргей Шычко

Прочитано 847 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии