Среда, 18 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новая беларуская публікацыя ўкраінскай пісьменніцы

  • Пятница, 30 августа 2019 09:04

Галіну Тарасюк-Андрашчук добра ведаюць у Беларусі. Вершы ўкраінскай паэтэсы друкаваліся ў беларускай перыёдыцы. Яна і сама перакладае беларускую літаратуру на ўкраінскую мову. Зусім нядаўна ў часопісе “Маладосць” з’явілася новая беларуская публікацыя таленавітай пісьменніцы Украіны.

У восьмым нумары “Маладосці” за 2019 год надрукавана паэтычная падборка Г. Тарасюк-Андрашчук. Пераклад з украінскай ажыццявіў Адам Шостак. Галіна Тарасюк-Андрашчук – аўтар каля трыццаці кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі. Сярод яе твораў – раманы “Між пеклам і раем”, Храм на балоце”, “Сястра маёй самоты”, “Цінь Хуань гонь”. Адна з кніг украінскай пісьменніцы выйшла ў свет у Маскве ў выдавецтве “Советский писатель”.

Варта зазначыць, што ў апошнія год-паўтара беларуская літаратурна-мастацкая перыёдыка ўсё часцей звяртаецца да публікацый перакладаў украінскай паэзіі і прозы на беларускую мову. Гэта заўважна і па часопісах “Полымя”, “Маладосць”, па газеце “Літаратура і мастацтва”.

Кастусь Лешніца

 

Прочитано 395 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии