Понедельник, 13 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Нашы ў прэсе Украіны

Імя нашага паэта і перакладчыка, рэдактара аддзела паэзіі часопіса «Маладосць» Міколы Адама прагучала ў газеце вярхоўнай Рады Украіны «Голас Украіны».

У публікацыі гаворыцца пра выхад паэтычнага зборніка Міколы Адама «Небо на столі», вершы з якога перакладзены на ўкраінскую мову паэткай Марыяй Слабадзянік.

У літаратурным жыцці Украіны Мікола Адам з’явіўся дзякуючы перакладу прозы вядомай карпацкай пісьменніцы Марыі Вайно. Пераклады з украінскай мовы твораў паэзіі і прозы ў апошнія гады былі зроблены М.Адамам і для нашага часопіса, і для часопіса “Полымя”. Прыемна, што абодва гэтыя выданні згадваюцца ў публікацыі.

Творчасць Міколы Адама, яго паэтычная і перакладчыцкая дзейнасць  ацэнена украінскімі літаратарамі і чытачамі даволі высока: ён атрымаў Літаратурную прэмію Міколы Бідэнкі, Міжнародную літаратурную прэмію імя Грыгорыя Скаварады і іншыя адзнакі.

Новыя пераклады Міколы Адама з ўкраінскай мовы чакаюць чытачоў жнівеньскага нумара «Маладосці». Сяброўства і супрацоўніцтва з літаратарамі Украіны, такім чынам, працягваецца.

 

Крыніца: Маладосць

Прочитано 568 раз