Воскресенье, 27 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ноч перад спектаклем

  • Четверг, 19 декабря 2019 17:36

16–18 снежня ў Мінску праходзіў тэатральны фестываль «Гогаль на Каляды». Паяднаўшы тры яскравыя сучасныя пастаноўкі, створаныя паводле матываў твораў класіка, арганізатары пераканаўча давялі публіцы, што Гогаль – гэта злабадзённа і сучасна. А яшчэ – сатырычна, драматычна, містычна…

У першы дзень фестывалю адбыўся паказ спектакля «Гоголь. Fatum.»  Гомельскага абласнога драматычнага тэатра (рэжысёр Юра Дзівакоў). 17–18 снежня – свае пастаноўкі прэзентаваў Чарнігаўскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Т. Шаўчэнкі.

Асобна хацелася б засяродзіць увагу на лепшым спектакле Украіны 2018 г. – «Вий. Докудрама» (рэжысёр Наталля Варажбіт). Гогалеўскі містыцызм у сімбіёзе з вусцішнымі фальклорнымі гісторыямі, рэальнае жыццё ўкраінскай глыбінкі і далёкай Францыі – усё названае настолькі арганічна пераплялося ў стракатым карагодзе дынамічнай дзеі, што трымае ў напружанні гледача не толькі да канца спектакля, а і пасля… У цэлым не новы матыў «падсялення» чужака ў незнаёмую для яго стыхію выглядае ў Н. Варажбіт зусім не шаблонна. Наадварот – удала, у гратэскнай манеры, высвечвае праблемы лакальныя. Смелыя рашэнні змены кананічнай структуры гогалеўскага твора, новыя сюжэтныя хады, перанос падзей у сучаснасць – навізна не адштурхоўвае, бо яна не штучная. Музыка, святло, маштабныя дэкарацыі – казачна-містычны настрой гледачоў забяспечаны. Сялянскі двор то напаўняецца звонам келіхаў, то гарыць пякельным вогнішчам. Вясельная мітусня змяняецца хаўтурнай цішынёй. Чырвоны, руды, чорны, зрэдку белы – улюбёная палітра твораў М. Гогаля пазнавальная, мова колераў застаецца нязменнай. Але як звышнатуральнаму дагрукацца да скептычна настроенага сучасніка? Як вам такое рашэнне: мёртвая панначка тэлефануе збегламу студэнту па скайпе?

«Вій» палохае, бянтэжыць, зачароўвае… Беларуская публіка з аншлагам сустракае пастаноўку ўжо ў другі раз: прэм’ерны паказ спектакля ў Беларусі адбыўся ў мінулым годзе. Застаецца спадзявацца на далейшае супрацоўніцтва тэатральнага Мінска з украінскімі калегамі і, як следства, – новыя запамінальныя прэм’еры.

 

Юлія Алейчанка

 

Прочитано 2974 раз