Вторник, 02 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Тарас Шаўчэнка ў беларускай тапаніміцы

  • Воскресенье, 22 марта 2020 19:32

66 бульвараў, завулкаў і вуліц у розных паселішчах Беларусі носяць імя Вялікага Кабзара.

Пра гэта можна даведацца з кнігі Глеба Кудрашова «Молитва до Тараса під білоруським небом: Пошанування Т. Г. Шевченка в Білорусі на зорі XXI столеття», якая выдадзена ў 2016 годзе ў Палтаве. Багата ілюстраваная, яна з’яўляецца сапраўдным энцыклапедычным даведнікам па тэме «Тарас Шаўчэнка і Беларусь». У кнізе падрабязна распавядаецца пра ўсе крокі па ўшанаванню жыцця і творчасці класіка ўкраінскай нацыянальнай літаратуры ў Мінску, абласных і раённых цэнтрах і іншых паселішчах Беларусі: пра помнікі, бюсты, выданне кніг перакладаў, конкурсы чытальнікаў, вечарыны, канцэрты і г.д.

На старонках выдання згадваюцца імёны ўкраінскіх і беларускіх пісьменнікаў, перакладчыкаў, мастакоў, дыпламатаў, дзяржаўных дзеячаў, музейных работнікаў... Пятрусь Броўка, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вялюгін, Ніл Гілевіч, Алесь Ганчар, Уладзімір Дуктаў, Марына Эльяшэвіч, Генадзь Каханоўскі, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Вольга Іпатава, Якуб Колас, Аркадзь Куляшоў, Цімафей Ліякумовіч, Сяргей Панізнік, Вячаслаў Рагойша, Таццяна Кабржыцкая, Барыс Пятровіч, Валерый Стралко, Адам Мальдзіс, Расціслаў Шылай, Леся Украінка, Пятро Шапавал, Аксана Спрынчан, Іван Чарота, Віктар Хурсік, Яўген Шунейка, Ігар Ліхавой, Раман Лубкіўскі, Барыс Алейнік, Станіслаў Рэп’ях… Усе яны і шмат хто яшчэ так ці іначай спрычыніліся да мемарыялізацыі імя, самога лёсу Т. Р. Шаўчэнкі ў Беларусі.

Зараз у мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтуецца да выдання пераклад кнігі ўкраінскага даследчыка Глеба Кудрашова «Малітва да Тараса пад беларускім небам» на беларускую мову.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 666 раз