Понедельник, 13 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Уладзімір Караткевіч: Паштовая памяць ва Украіне

Да юбілею класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча прымеркаваны самыя розныя мерапрыемствы. І не толькі ў Беларусі, але і ва Украіне.

Уладзімір Сямёнавіч разам з сям’ёю патрапіў у Кіеў у 1944 годзе, вяртаючыся з эвакуацыі. А ў 1949 годзе паступіў на рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. Пасля закончыў аспірантуру ў Кіеўскім універсітэце. У час вучобы пісаў вершы вершы – не толькі на беларускай і рускай мовах, але рабіў спробы пісаць вершы па-ўкраінску і па-польску. У 2011 годзе ў Кіеве ўсталяваны помнік У. Караткевічу.

А да 90-годдзя з дня нараджэння аўтара рамана «Каласы пад сярпом тваім» «Укрпошта» прымеркавала друк паштовай маркі, прысвечанай Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу. Расказвае ўкраінскі культуролаг, даследчык гісторыі перыядычнага друку, кнігазнаўца з Палтавы Глеб Кудрашоў: «Паштовая марка стане добрай падзеяй у развіцці беларуска-ўкраінскага літаратурнага пабрацімства. Абавязкова пройдзе і спецгашэнне. Спадзяюся, што на гэты сімвал беларуска-ўкраінскай дружбы звернуць увагу і беларускія філатэлісты».

 

Аляксандра Цітавец

Прочитано 492 раз