Понедельник, 20 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Творы Уладзіміра Караткевіча ў «Белкнізе» па продажах на 32 і 34 месцах

  • Понедельник, 22 апреля 2019 16:41

Падаецца, што першы квартал не самы выразны, не самы актыўны па продажах кніг увогуле. На крайні выпадак статыстыка наступная…

Лідарам з’яўляецца «Буквар» Н. Жукавай расійскага выдавецтва «Эксмо». Прададзены 521 асобнік. На другім месцы – вядомая з ранейшага года кніга «Дзіцячы атлас Беларусі» (укладальнік П. Грынчанка) выдавецтва «Мастацкая літаратура»: знайшлося 188 пакупнікоў гэтай кнігі. На трэцім месцы – «Залатыя правілы народнай культуры» А. Катовіч і У. Крука выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Прададзена 179 экзэмпляраў. На чацвёртым месцы – «Скотны двор» Дж. Оруэла (176 экз.). На пятым – раман В. Марціновіча «Ноч» (выдавецтва «Кнігазбор»; прададзена 144 экз.).

Якія яшчэ беларускай вытворчасці кнігі апынуліся ў спісе з 45 назваў агульнага рэйтынгу продажаў у кнігарнях «Белкнігі»? «Гэта Беларусь, дзетка» («Харвест»; 112 экз. – 10-е месца). Хрэстаматыя для дзяцей – «Родничок» (выдавецтва «Радиола-плюс»; 77 экз. прададзена – 30-е месца). У. Караткевіч на 32-м месцы («Дзікае паляванне караля Стаха»; выдавецтва «Попурри»; прададзена 76 экз.) і на 34-м месцы («Чорны замак Альшанскі», таксама – «Попурри»; прададзена 73 экз.). З сучасных аўтараў увайшла ў рэйтынг (39-е месца) яшчэ і Наталля Батракова – з кнігай «Бесконечность любви, бесконечность печали» (прададзена 67 экз.).

Рэйтынг першага квартала, зразумела, не зусім паказальны і яшчэ па той прычыне, што ў лютым праходзіла традыцыйная кніжная выстаўка-кірмаш, дзе выдавецтвы працавалі з пакупніком непасрэдна. Шмат прэзентацый (асабліва прыватныя выдавецтвы) ладзяць у кнігарнях рознай формы ўласнасці. Пашыраецца ў краіне кнігагандаль праз Інтэрнэт. Можна было б скласці яшчэ і асобную статыстыку рэалізацыі кніг праз продажы ў час прэзентацый у бібліятэках. У нашай жа інфармацыі – размова выключна пра продажы ў сістэме гандлю «Белкнігі», дзе па краіне працуе болей 100 крам.

Мікола Берлеж

Прочитано 1117 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии