Воскресенье, 18 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Белкніга»: Што чытаюць з беларускай літаратуры?

  • Вторник, 23 апреля 2019 14:31

Падводзім вынікі продажаў у сістэме кнігарняў «Белкнігі» за першы квартал 2019 года. Размова – пра кнігі на беларускай мове.

У рэйтынгу – 45 пазіцый. Што цікава, 22 з іх займаюць дзяржаўныя выдавецтвы. Гэта гаворыць пра тое, што асноўную нагрузку ў выданні кніг па-беларуску нясуць на сабе ўсё ж дзяржаўныя выдавецтвы. Лідар продажаў – як і ў мінулым годзе, «Дзіцячы атлас Беларусі» («Мастацкая літаратура», кніга выдадзена ў 2018 годзе. Укладальнік – Паліна Грынчанка). Прададзена 188 асобнікаў. На другім месцы – «Ноч» Віктара Марціновіча (выдавецтва «Кнігазбор»; прададзена 144 асобнікі). На трэцім – «Гэта Беларусь, дзетка!» (выдавецтва «Харвест»; прададзена 112 асобнкіаў). Дарэчы, кнігі «Харвеста» даволі шырока прадстаўлены ў рэйтынгу з 45 назваў, якія найболей часцей прыцягваюць увагу пакупнікоў, – усяго ў рэйтынгу 5 назваў выданняў «Харвеста».

Толькі тры згаданыя кнігі перашагнулі мяжу ў 100 асобнікаў. Наступныя месцы займаюць выданні, продажы якіх склалі 78 і меней экзэмпляраў.

З класікаў у рэйтынгу продажаў «Белкнігі» – Уладзімір Караткевіч (пяць назваў). З сучаснікаў у рэйтынгу прадстаўлены Мікола Маляўка, Альгерд Бахарэвіч, Людміла Рублеўская, Святлана Алексіевіч, Франц Сіўко, Уладзімір Ягоўдзік, Валерый Гапееў і інш.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 1995 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии