Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Азербайджанскі пісьменнік Камран Назірлі гасцюе ў Беларусі

  • Воскресенье, 23 июня 2019 19:24

Развіццё беларуска-азербайджанскіх літаратурных сувязяў, несумненна, залежыць ад яркіх, харазматычных асобаў, каму цікавая Беларусь, хто ўважлівы ў Азербайджане – да культуры Беларусі, а ў Беларусі – да культуры, асветніцтва ў Азербайджане.

Адна з такіх асобаў – пісьменнік Камран Назірлі, які ўжо не аднойчы наведваўся ў Беларусь. Ён з’яўляецца перакладчыкам беларускай прозы на азербайджанскую мову. Калегі з Мінска высока адзначылі працу празаіка і перакладчыка, прыняўшы Камрана Назірлі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Сёння пачынаецца чарговая вандроўка азербайджанскага пісьменніка ў Беларусь. Камран Назірлі наведаў міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, перадаў для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падборку азербайджанскіх газет, часопісаў, дзе ў апошні час надрукаваны творы пісьменнікаў Беларусі: Юліі Алейчанкі і інш., а таксама – удзельнікаў міжнародных літаратурных сустрэч у Мінску паэта з Чачэнскай Рэспублікі Адама Ахматукаева і празаіка з Малдовы Юрыя Іванова. Прывёз у Беларусь Камран Назірлі і газеты з публікацыямі пра беларускага мастака азербайджанскага паходжання Каміля Камала, які жыве і працуе ў Мінску. 2019 год у Азербайджане лічыцца Годам Насімі – пачынальніка азербайджанскай паэзіі, мастака слова XIV – пачатку XV стагоддзяў. Камран Назірлі падрыхтаваў у сувязі з гэтым лекцыі-прэзентацыі, прысвечаныя класіку. Адна з такіх лекцый будзе прачытана ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага.

У сваю чаргу К. Назірлі перадалі альманах «Далягляды» з публікацыямі вершаў азербайджанскіх паэтаў у перакладзе на беларускую мову. Удзел у сустрэчы ў Міністэрстве інфармацыі прынялі міністр А. Карлюкевіч, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік А. Матвіенка.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 838 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии