Воскресенье, 18 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме – 2019. Край як рай, як кветкавая Мекка Айчыны

  • Четверг, 15 августа 2019 00:31

У мінскім выдавецтве “Бяловагруп” падрыхтаваны шыкоўны падарунак да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме – фотальбом Анатоля Клешчука і Леаніда Дранько-Майсюка “Кветкавы край Беларусі”.

Кніга прысвечана Давыд-Гарадку – багатаму на краскі і фарбы паселішчу Берасцейшчыны, Століншчыны. У эсэ, якія напісаў вядомы паэт – Леанід Дранько-Майсюк, аздобленых багатай колькасцю фотаздымкаў, – расповед пра адметнасці жыцця на Палессі. Дадзены творчы праект аўтары рыхтавалі паўтара дзесятка гадоў. Яны ажыццявілі не адно падарожжа з мэтай адлюстраваць розныя акалічнасці, розныя з’явы жыцця, штодзённы побыт палешукоў. Тут і кветкаводства, і агародніцтва, і рыбалоўства, земляробства, іншыя складнікі вядзення гаспадаркі. Тут і святы, і будні. Тут і сам Давыд-Гарадок, і рака, і ваколіцы, якія атуляюць багаты на гісторыю горад. У Анатоля Клешчука – пільны мастацкі погляд на жыццё сучаснікаў і прашчураў. Праз дэталі, што захаваў сённяшні дзень, праз дэталі, якія вылучаюцца праз час, фотамайстра здолеў расказаць пра людзей і час, пра розныя этапы жыцця ў гісторыі Давыд-Гарадка. Тэксты паэта, празаіка, публіцыста Леаніда Дранько-Майсюка ўяўляюць сабой шчырыя і эмацыянальныя эсэ, поўныя і мастацкага светабачання, і дакументальнай, краязнаўчай дакладнасці.

Фотакніга “Кветкавы край Беларусі” – добры ўзор таго, як можна распавесці пра сваю малую радзіму, добрая падказка да стварэння радзімазнаўчых энцыклапедый народнага жыцця. Новым выданнем “Бяловагруп” распачынае новую кніжную серыю – “Зберагчы роднае”.

Сяргей Шычко

Прочитано 206 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии