Среда, 05 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Казка Уладзіміра Караткевіча «Чортаў скарб» з'явілася на азербайджанскай мове

  • Понедельник, 06 июля 2020 08:22

«Усім будзе хораша…».  

І хаця няшмат пісаў Уладзімір Караткевіч для дзяцей, яго казка «Чортаў скарб» стала хрэстаматыйным творам. У апошні час яе заўважылі і перакладчыкі розных краін. На чувашскую мову «Чортаў скарб» пераклаў народны паэт Чувашыі Валеры Тургай. Перакладзена казка і на азербайджанскую мову. І надрукавана ў беларускай дзіцячай «Анталогіі…» (Баку, 2019 год, перакладчык – Фізулі Асгерлі). 

Чытаем у казцы Уладзіміра Караткевіча «Чортаў скарб»:

«…А Янка даараў клін і пайшоў дахаты. І толькі там успомніў, што нештачка ў падпечку свяціла і чорт пра нейкі скарб казаў.

Пачалі капаць у падпеччы – і на табе! – выкапалі вялізны закураны казан з золатам і чырвонцамі. Нібы жар, разлілося святло па хаце. Так ужо свяціла, так паліла, так пякло, што ўсе аж распранацца пачалі.

Чорт пасля таго ў моцныя маразы ўсё ж прыходзіў. Толькі прасіў кошку ў каморку выкідаць. Капусту Янка варыў і дзяцей калыхаў. З таго часу і пайшла прыказка, што «шчасліваму і чорт дзяцей калыша».

А на той чортаў скарб паставіў Янка сабе і ўсяму наваколлю новыя хаты, свірны, адрыны, новыя стайні. Сады пасадзіў, млын паставіў.

Ва ўсіх сялян па сорак сыноў ды дачок, па сорак коней ды валоў. І ўсе хаты як звон... І ў кожнай хаце на акне, на сонейку кошык. А ў кожным кошыку кошка. І ў кожнай кошкі па шасцёра кацянят. Во шчасце дык шчасце!

І таму, калі ты жывеш шчасна і радасна, ніколі не дражні мядзведзя ў звярынцы і не кідай у кошку не тое што каменем, а нават мяккай грудкай зямлі. Бо гэта ж яны зрабілі калісьці так, што табе добра. Ды і наогул ні ў кога нічым не кідай і нікога не дражні.

Тады ўсім будзе хораша на гэтай прыгожай зямлі, што ляжыць крышку бліжэй Сонца і крышку далей ад Месяца. Людзі будуць працаваць, кошкі будуць вуркатаць, а мядзведзі насіць табе і ўсім іншым дзецям салодкія ступы... 

Тупу-тупу-тупу.»

А зусім нядаўна «Чортаў скарб» пераклала на сваю родную мову казахскі празаік, літаратуразнаўца, перакладчык, мастацтвазнаўца Уміт Тажкен. Пісьменніца з’яўляецца аўтарам многіх празаічных твораў, сярод якіх вылучаюцца раман-пункцір «Вось існавання», цыклы апавяданняў і мініяцюр «Алгарытмы вытокаў», «Ірацыянальныя думкі», «Шматаблічнае быццё»… Кандыдат філалагічных навук з Алматы Святлана Ананьева так вызначае характар перакладу караткевічаўскай казкі на казахскую мову: «Уміт тажкен здолела падкрэсліць у сваім перакладзе, як мне асабіста падаецца, галоўнае – памкненне беларускага класіка выбудаваць філасофію цёплага, прыязнага, зразумелага ўсім жыцця… Спадзяюся, што менавіта Уміт Тажкен звернецца яшчэ і да перакладу іншых твораў Уладзіміра Караткевіча…»

Святазар Сэрвач

Прочитано 416 раз