Понедельник, 06 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новая беларуская кніга ў Сербіі

  • Суббота, 14 марта 2020 12:27

У Бялградзе ў перакладзе на сербскую мову пабачыла свет кніга вершаў беларускай паэтэсы Святланы Быкавай «Сонечны зайка».

Перакладчыца – даўні сябар беларускай літаратуры Даяна Лазаравіч. У яе пераўвасабленні на сербскую ўжо пабачылі свет кнігі паэзіі Максіма Багдановіча, Алеся Бадака, Віктара Кажуры, Марыі Кобец, зборнікі казак Алеся Карлюкевіча і творы іншых беларускіх пісьменнікаў. У перыядычным друку змешчаны пераклады вершаў Уладзіміра Караткевіча, Алеся Бачылы, Рыгора Барадуліна, Сяргея Панізніка…

У зборніку Святланы Быкавай, адрасаваным сербскаму чытачу, сабраны творы для дзяцей. Наклад кнігі «Сонечны зайка» – 200 асобнікаў. Выдавец і перакладчыца правядуць у Бялградзе шэраг прэзентацый беларускай кнігі, пазнаёмяць з ёю школьнікаў і чытачоў розных бібліятэк Сербіі.

Старанні Даяны Лазаравіч па фарміраванню трывалых беларуска-сербскіх літаратурных сувязяў вартыя самай высокай адзнакі. Дарэчы, сербская паэтэса і перакладчыца з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сяргей Шычко

Прочитано 717 раз