Четверг, 20 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пошук агульных зацікаўленняў

  • Воскресенье, 15 декабря 2019 23:56

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з вядомым даследчыкам рускай літаратуры, сусветнага літаратурнага працэса, галоўным рэдактарам часопіса «Руская мова і літаратура ў Азербайджане» (Баку) доктарам філалагічных навук Флорай Наджыевай.

Размова ішла пра сумесныя беларуска-азербайджанскія творчыя, навуковыя і кнігавыдавецкія праекты, скіраваныя на прапаганду беларускай літаратуры ў Азербайджане і азербайджанскай літаратуры – у Беларусі. Спадарыня Флора Наджыева (у ролі перакладчыка і аўтара арыгінальных мастацкіх твораў яна выступае як Флора Наджы) заўважыла, што ў Азербайджане праяўляюць асаблівую зацікаўленасць як да класічнай, так і да сучаснай беларускай літаратуры. У прыватнасці, зусім нядаўна пабачыла свет анталогія беларускай дзіцячай літаратуры на азербайджанскай мове. А некаторы час у Баку выйшлі кнігі М. Чаргінца, А. Матвіенкі, з’явіліся публікацыі ў перыядычных выданнях асобных твораў А. Бадака, Т. Сівец, Ю. Алейчанка, А. Ждана ў перакладзе на азербайджанскую мову.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч перадаў азербайджанскай даследчыцы кнігі Чынгіза Алі аглу, Лейлы Аліевай, Севіндж Нурукызы, якія пабачылі свет у перакладзе на беларускую мову ў апошнія гады.

Мікола Берлеж

Прочитано 1289 раз