Понедельник, 25 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Галасы свету: Бангладэш

  • Четверг, 26 марта 2020 11:38

У 2019 годзе беларускія перакладчыкі звярнулі ўвагу на паэзію далёкай краіны – Бангладэш

З нацыянальных літаратур краін Азіі бенгальская, бангладэшская літаратура, відавочна, у Беларусі самая малавядомая. Хіба што раней актыўна перакладалі і выдалі некалькі кніг лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (за 1913 год) Рабіндраната Тагора, які пазіцыяніраваў сябе як індыйскі бенгальскі пісьменнік. З атрыманнем на пачатку 1970-х гг. незалежнасці Бангладэш (тэрыторыя якой дагэтуль належала Пакістану) пачала актыўна развіваць і сваю нацыянальную літаратуру, у якой маюцца глыбокія гістарычныя карэнні. У Беларусі літаратуру Бангладэш заўважылі толькі што.

У 2019 годзе газета «Літаратура і мастацтва» (у нумары за 7 лютага) надрукавала вершы КазІ Назрулы Іслама ў перакладзе на беларускую мову Марыі Кобец. А часопіс «Маладосць» (студзеньскі нумар за 2019 год) змясціў твор маладога бангладэшскага паэта Анупама Гош «Галодны бежанец, няўдачлівы палюбоўнік, мёртвае дрэва…» – таксама ў перакладзе Марыі Кобец.

А напачатку 2020 года «Мастацкая літаратура» выдала кнігу Казі Назрулы Іслама «Мой маніфест» у перакладзе Марыі Кобец. Што ж, так нараджаюцца традыцыі, так фарміруецца фундамент, так развіваюцца беларуска-бангладэшскія літаратурныя сувязі.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 468 раз