Среда, 27 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адбылася аўтограф-сесія Івана Саверчанкі

  • Вторник, 04 февраля 2020 16:08

29 студзеня ў кнігарні «Акадэмкніга» прайшла аўтограф-сесія доктара філалогіі, прафесара, пісьменніка Івана Саверчанкі.

У навуковай і творчай скарбонцы Івана Васільевіча манаграфічныя даследаванні, тэксталагічныя выданні, раздзелы і артыкулы ў рэцэнзуемых выданнях, і канешне ж, мастацкая літаратура.

Гасцёўня «Акадэмкнігі» сабрала як прафесіяналаў у сферы гуманітарных навук, так і неабыякавых да беларускай гісторыі, літаратуры, філасофіі. У якасці мадэратара выступіла дырэктар кнігарні  Вольга Глухоўская. Пра супрацу з Іванам Саверчанкам – навукоўцам, творцам, чалавекам – распавёў дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын, асабліва акцэнтаваўшы ўвагу на асветніцкім аспекце рэалізаваных і толькі задуманых на будучыню кніжных праектаў.

Іван Саверчанка распавёў пра асаблівасці працы даследчыка-літаратуразнаўцы, адзначыў, наколькі навуковец павінен быць патрабавальным да сябе, нават прывёў метады самаарганізацыі, адзначыўшы, што на стан душы, а адпаведна, і працаздольнасць, уплывае лад жыцця і фізічнае здароўе. Іван Васільевіч падкрэсліў, што працуе адразу ў некалькіх напрамках, пераключаецца паміж матэрыяламі рознай тэматыкі і скіраванасці – гэта дае магчымасць не губляць матываванасць і цікаваць да сваіх задач. З пункту гледжання навукоўца і пісьменніка, тэксты, як мастацкія, так і навуковыя, часта патрабуюць праверкі часам і свежага погляду, таму некаторыя напрацоўкі доўга чакаюць выхаду да чытача.

Прысутныя задалі пытанні, датычныя балансу «навуковец-мастак», творчай свабоды ў інтэрпрэтацыі гістарычнага факта, улюбёных кніг Івана Саверчанкі розных часоў і народаў. Не абыйшлі ўвагай і тэмы запатрабаванасці/незапатрабаванасці друкаванай кнігі ў параўнанні з электроннай, выбару замежнай літаратуры для перакладу, некаторыя аспекты сучаснай адукацыі, асветы і навукі.

Падчас вечарыны былі прадстаўлены мастацкія і літаратуразнаўчыя працы апошніх гадоў, усе жадаючыя набылі кнігі і атрымалі аўтографы.

«Сугучча»

Фота: «Сугучча»

Прочитано 299 раз