Среда, 05 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Эрзянскі пісьменнік ваяваў у Беларусі

  • Понедельник, 06 июля 2020 17:57

Дзясяткі, а мо і сотні паэтаў, празаікаў, журналістаў ваявалі ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі. Сярод гэтай кагорты літаратараў – туркменскія празаікі, публіцысты Ашыр Назараў, Анакулі Мамедкуліеў, Чары Ашыраў, узбекскі паэт Султан Джура, грузінскі пісьменнік Мірза Гелавані, калмык Міхаіл Хонінаў, удмурт Міхаіл Лямін, татарын Закі Нуры, рускія пісьменнікі Усевалад Саблін, Восіп Колычаў, Аляксандр Твардоўскі, Морыс Слабадскі, Міхаіл Матусоўскі…

Сярод вызваліцеляў Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – і эрзянскі паэт, празаік, публіцыст Аляксей Міронавіч Лук’янаў (1910 – 1991), які нарадзіўся сяле Красныя Ключы Пахвістнеўскага раёна Самарскай вобласці. Трэба нагадаць, што эрзянская літаратура – адна з галін мардоўскай нацыянальнай літаратуры. Пачатак развіцця адносіцца да перыяду Грамадзянскай вайны. У 1920 годзе ў горадзе Ульянаўску (былы Сімбірск) пачынае выдавацца эрзянская газета «Чынь сцямо» («Світанак»). У 1921 г. з’явіліся яшчэ і газета «Якстэрэ сакіца» («Чырвоны араты»; у Саратаве). Затым нарадзіўся і эрзянскі часопіс «Сятко» («Іскра»), для дзяцей – часопіс «Піянерэнь Байгель».  У 1920-я гады пабачылі свет калектыўныя зборнікі твораў эрзянскіх пісьменнікаў. А напрыканцы 1920-х – у пачатку 1930-х гадоў выйшлі першыя аўтарскія кнігі – Дуняшына, Грыгошына, Лук’янава, Маро, Кулікоўскага. І фактычна эрзянская літаратура стала развівацца ў Саранску – сталіцы Мардовіі…

Аляксей Лук’янаў – сярод пачынальнікаў эрзянскай літаратуры. Ужо ў 1935 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР. А друкавацца малады чалавек пачаў у 1926 годзе ў эрзянскай газеце «Якстэрэ тэштэ» («Чырвоная зорка»). У той час ён вучыўся на філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта – на завочным аддзяленні. І адначасова працаваў у друкарні Цэнтрвыдата народаў СССР, рэдакцыі газеты «Якстэрэ тэштэ». Затым пераехаў у толькі што арганізаваную Мардоўскую аўтаномную вобласць – у горад Саранск. У хуткім часе малады чалавек становіцца намеснікам рэдактара газеты «Эрзянь Камуна», а з часам – рэдактарам часопіса «Сятко» («Іскра»). У 1931 годзе выходзіць першы паэтычны зборнік А. Лук’янава «Світанак узыходзіць». У 1933 годзе выходзіць першы эрзянскі раман у вершах – «Кінэль», аўтарам якога стаў Аляксей Лук’янаў. У творы – пра ўдзел азіяцкіх фарміраванняў эрзян у Першай сусветнай вайне, а таксама лёс фіна-вугорскіх народаў у ваенных кампаніях Грамадзянскай вайны. У 1935 годзе эрзянскі пісьменнік вяртаецца ў Маскву. Працуе рэдактарам эрзянскай секцыі выдавецтва «Учпедгиз».

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Лук’янава прызываюць у армію. Пісьменнік удзельнічае ў бітве за Маскву. Ваюе ў складзе Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Быў супрацоўнікам франтавой газеты. Узнагароджаны двума ардэнамі Чырвонай Зоркі.

Вярнуўшыся з вайны, Аляксей Лук’янаў вяртаецца да актыўнай творчай дзейнасці. Напрыканцы 1940-х гг. выходзіць зборнік яго вершаў «Любімая Радзіма». У ім – вершы ваеннага і пасляваеннага перыядаў. Зразумела, і тыя творы, якія напісаны пад уражаннем баявых падзей на беларускай зямлі. У 1950-я гады эрзянскі пісьменнік звяртаецца да прозы. Выходзіць яго раман у дзвюх кнігах – «Светлы шлях». А следам – апавяданні, нарыс, аповесць «Палкоўнік». Асобныя творы А. Лук’янава перакладзены на рускую мову.

Памёр эрзянскі пісьменнік 24 лютага 1991 года ў Маскве. У сяле Красныя Ключы Самарскай вобласці ў гонар Аляксея Міронавіча Лук’янава названа вуліца. Можа быць, з часам памятка пра эрзянскага пісьменніка з’явіцца і ў Беларусі, на Гомельшчыне ці Магілёўшчыне..?

Святазар Сэрвач

Прочитано 469 раз