Среда, 17 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Кнігазбор» выдаў том з рабочымі нататкамі Рыгора Барадуліна

Дзённікавай памяццю паэта можна смела назваць чарговую кнігу запісаў, рабочых нататак Рыгора Барадуліна, выдадзеную «Кнігазборам».

Ахоплівае чацвёрты па ліку том сведчанні памяці з 1983—1988 гадоў. Якім жа быў гэты перыяд у жыцці майстра слова, нястомнага вандроўніка па Беларусі і свеце? Рыгор Іванавіч пабываў у ЗША як удзельнік чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР, у Францыі разам з рускімі паэтамі і перакладчыкамі, Польшчы, Балгарыі, Непале і Індыі. Па традыцыі шмат папаездзіў па розных мясцінах Савецкага Саюза. Геаграфія яго зацікаўленняў была звязана з Мурманскам, Масквой, Талінам, Псковам, Таджыкістанам. І беларускія куточкі былі ў полі зроку паэта — ён наведаў Бярэзінскі запаведнік, Баранавічы, Гомель, Полацк, Гродна, Віцебск, Барысаў, Магілёў, Бялынічы, Кублічы, Пуцілкавічы, Ушачы... А колькі сустрэч — з П. Панчанкам, А. Вялюгіным, Героем Савецкага Саюза У. Е. Лабанком... І праз запісы гаворак, уражанняў перад чытачом паўстае яркая, шматгранная асоба нераўнадушнага да жыцця чалавека, творцы, які не проста збіраў уражанні, а спрабаваў разабрацца ў самых галоўных сутнасных праявах чалавечага жыцця.

З цікавасцю, учытваючыся часам у зусім лаканічныя запісы, адкрываеш творчыя задумы пісьменніка. У прадмове «Ад укладальніка» Наталля Давыдзенка (яна сабрала і збірае ўсе тамы запісаў) звяртае ўвагу і на такі праект Рыгора Барадуліна: «...А яшчэ — запісаны шчодра насычаны план задуманай (у кастрычніку 1983 года) разам з М. Стральцовым, але, на жаль, не спраўджанай «Кнігі дружбы», які хочацца прывесці цалкам: «...проза, вершы, экспромт, Прыбалтыка, Азія, Усход, партрэт сяброў, характар культуры, застолле, вяселле, дарога, прывал, самалёт, на валах, начлег, пра пераклады, эпіграмы, партрэты людзей, сяброў, рэчаў (студня, клець, дрэва ля кляштара), нешта з песняў праз рэаліі, Германаў, Куляшоў, Броўка, пра шапку ці пра аборы». І дадаць: дзённікі і запісы паэта ці не працягваюць ствараць год за годам менавіта падобную кнігу?..»

Выданне тамоў памяці Рыгора Барадуліна з агульнай назвай «Дзённікі і запісы» прадаўжаецца. Сачыце за планамі выдавецтва «Кнігазбор» і зазірайце ў кнігарні — не сумнявайцеся, вас чакае чытанне, напоўненае шмат якімі цікавосткамі.

Мікола Раўнапольскі

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Ад Ушач — да Індыі і Непала

Прочитано 911 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии